Андрэй Давойнавіч
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | па 1452 |
Род | Давойны |
Бацькі | Давойна Вісігердавіч |
Дзеці | Ян, Якуб (?) |
Андрэй Давойнавіч (? — па 1452) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста дарагічынскі (1438) і гарадзенскі (1440 або 1442 — 1448).
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Andruschko Dowoynowicz (27 лютага 1434 году)[1]; Ондрюшка Довоинович.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь літоўскага баярскага роду, сын Давойны Вісігердавіча. Меў братоў Івана (Івашку) і Алехну.
Упершыню ўпамінаецца ва ўмове з Польшчай (1434 год). У 1438 годзе быў старостам дарагічынскім, у 1440 або 1442 — 1448 гадох — старостам гарадзенскім. У 1440 годзе езьдзіў з пасольствам у Польшчу, у 1442 годзе — да вялікага магістра (паўторна ў 1446 і 1448 гадох), у 1446 годзе быў сярод паслоў на Пётркаўскім сойме, у 1452 годзе — зноў у Польшчу.
Няма зьвестак пра імя і паходжаньне жонкі. У шлюбе меў сына Яна і, відаць, Якуба[2].
Мова і культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да акту Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаць з рускім надпісам[3][4]:
ПЕЧАТЬ ПАНА ОНЪДРЮШЬКА ДОВОНО
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 242.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 101.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 190.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4