Перайсьці да зьместу

Давойны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Давойны
лац. Davojny
Герб Давойнаў
Герб «Шэліга»
Краіна паходжаньня: Вялікае Княства Літоўскае

Давойны — літоўскі шляхецкі род гербу «Шэліга».

Дава (Davo) і Вуйна (Uuenna) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[2], а аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Вайніла, Войнар, Войнат; германскія імёны Vuinla, Wunar, Wonnat) — ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[3]. Такім парадкам, імя Давойна азначае «годны да шчасьця»[4].

Паходзяць ад Давойны Вісігердавіча — літоўскага баярына, які засьведчыў умову 1401 году. Меў сыноў Івана (Івашку), Алехну і Андрэя (Андрушку).

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 406, 1664.
  2. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.