Перайсьці да зьместу

Грабяні (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грабяні, трансьліт. Hrabiani
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гомельская
Раён Лельчыцкі
Сельсавет Грабянёўскі
Першыя згадкі 1881
Геаграфія
Вышыня НУМ 152 м
Часавы пас
Каардынаты 51°40′00″ пн. ш. 28°24′52″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 318 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2356
Паштовы індэкс 247843
СААТА 3228852021
Нумарны знак 3
Грабяні на мапе Беларусі ±
Грабяні
Грабяні
Грабяні
Грабяні
Грабяні
Грабяні

Грабяні́[1]вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 21 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 9 км на паўднёвы захад ад Стадолічаў, за 60 км ад чыгуначнай станцыі Ельску. Грабяні ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Грабянёўскага сельсавету.

Вядомы з 1881 году. З пачатку XX стагодзьдзя як хутар Буйнавіцкай воласьці Мазырскага павету.

З 20 жніўня 1924 году цэнтар сельсавету.

У ліпені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 5 жыхароў.

  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 19 двароў, 170 жыхароў; 1917 год — 37 двароў, 227 жыхароў (у тым ліку 217 беларусаў, 10 украінцаў); 1940 год — 71 двор, 309 жыхароў; 1978 год — 139 двароў, 453 жыхары; 1998 год — 135 двароў, 369 жыхароў; 1999 год — 380 жыхароў; 2000 год — 153 двары, 397 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 318 жыхароў

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Рамонтныя майстэрні, лясьніцтва, сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, аддзяленьне ашчаднага банку «Беларусбанк», 2 крамы. Цэнтар камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Грабяні».

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Помнік землякам. У 1968 годзе пастаўлены помнік.
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 215
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]