Жмурнае
Выгляд
| Жмурнае | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Лельчыцкі |
| Сельсавет | Грабянёўскі |
| Першыя згадкі | 1808 |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 152 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°43′05″ пн. ш. 28°21′01″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 83 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2356 |
| СААТА | 3228852031 |
| Нумарны знак | 3 |
| Жмурнае на мапе Беларусі ± Жмурнае | |
Жму́рнае[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 8 км на паўночны захад ад Грабянёў, за 11 км на поўдзень ад раённага цэнтру Лельчыцаў. Жмурнае ўваходзіць у склад Грабянёўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядома з 1808 году. Упамінаецца таксама ў царкоўных дакумэнтах у 1879 годзе як вёска Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету. У 1909 годзе каля вёскі знаходзіліся яшчэ 2 хутары з назвай Жмурнае.
У чэрвені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 30 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1909 год — вёска і 2 хутары: 37 двароў, 219 жыхароў; 1917 год — 52 двары, 312 жыхароў; 1940 год — 96 двароў, 320 жыхароў; 1998 год — 71 двор, 135 жыхароў; 1999 год — 126 жыхароў; 2000 год — 67 двароў, 117 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 83 жыхары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачатковая школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Грабяні».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 215
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.