Альховая
Выгляд
Альховая | |
трансьліт. Aĺchovaja | |
Першыя згадкі: | XX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Грабянёўскі |
Вышыня: | 152 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 5 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
СААТА: | 3228852040 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°41′31″ пн. ш. 28°23′52″ у. д. / 51.69194° пн. ш. 28.39778° у. д.Каардынаты: 51°41′31″ пн. ш. 28°23′52″ у. д. / 51.69194° пн. ш. 28.39778° у. д. |
± Альховая |
Альхо́вая[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 4 км на поўнач ад Грабянёў, за 20 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 50 км ад чыгуначнай станцыі Іскарасьць. Альховая ўваходзіць у склад Грабянёўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядома з пачатку XX стагодзьдзя як хутар Буйнавіцкай воласьці Мазырскага павету.
У 1917 годзе на гэты месцы знаходзіліся 2 хутары: Альховая-Старая і Альховая-Новая. Пазьней хутары былі аб’яднаны ў вёску.
У чэрвені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 7 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1909 год — 13 двароў, 51 жыхар; 1917 год — 2 хутары: Альховая-Старая (12 двароў, 73 жыхары) і Альховая-Новая (91 двор, 7 жыхароў); 1940 год — 38 двароў, 162 жыхары; 1998 год — 15 двароў, 25 жыхароў; 1999 год — 24 жыхары; 2000 год — 11 двароў, 18 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 5 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Грабяні».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 215
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.