Грабаўка (Гомельская вобласьць)
| Грабаўка, трансьліт. Hrabaŭka | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Гомельскі |
| Сельсавет | Грабаўскі |
| Першыя згадкі | XVIII стагодзьдзе |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 129 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°10′59″ пн. ш. 31°08′24″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 712 чал. (2009)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 232 |
| Паштовы індэкс | 247043 |
| СААТА | 3210816011 |
| Нумарны знак | 3 |
| Грабаўка на мапе Беларусі ± Грабаўка | |
Гра́баўка[2] — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласьці, на рацэ Грабаўцы (прыток ракі Цярухі), за 35 км на паўднёвы ўсход ад Гомелю. Грабаўка ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Грабаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле пісьмовых крыніц вёска вядомая з XVIII стагодзьдзя як слабада ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Асноўную частку жыхароў складалі стараверы ўцекачы з Расейскай імпэрыі. Па прывілеі караля Аўгуста III ад 5 лістапада 1792 году ў валоданьні Фашча.
Пасьля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1784 годзе ваенныя атрады на чале з генэралам Маславым выслалі са слабады ў Сыбір усіх старавераў. Вёска прыналежала графу Мікалаю Румянцаву, а пасьля князю І. Паскевічу. У 1854 годзе гаспадаром фальварку Грабаўка быў абшарнік Фашч. З 1856 году дзейнічала народная вучэльня, з 1857 году хлеба-запасная крама. У другой палове XIX стагодзьдзя ў вёсцы быў закладзены парк, на заходняй ускраіне якога знаходзіўся курган. З 1877 году дзейнічала алейня, у 1879 годзе пабудавана драўляная Ўзьнясенская царква. У 1886 годзе працавалі 2 ветраныя і вадзяны млыны.
У 1930 годзе арганізаваны калгас «8 Сакавіка». Працавала цагляная майстэрня, вадзяны і ветраны млыны, кавальня.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасьні 1943 году акупанты спалілі 308 двароў і забілі 13 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 129 жыхароў вёскі. Грабаўка была вызвалена 28 верасьня 1943 году.
Цэнтар саўгасу «Сьвітанак».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 160 двароў, 811 жыхароў; 1897 год — 216 двароў, 1229 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 247 двароў; 1940 год — 340 двароў; 1959 год — 988 жыхароў (паводле перапісу); 1999 год — 853 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 505 двароў, 824 жыхары; 2009 год — 712 жыхароў[1]
Плянаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плянаваньне складаецца з 2 частак на розных берагах ракі. Жылыя хаты пераважна драўляныя сядзібнага тыпу. У 1991—1992 гадох пабудавана 60 цагляных хат у якіх былі разьмешчаныя перасяленцы з забруджаных пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Вуліцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вуліцы: 8 Сакавіка, Гагарына, Зялёная, Леніна, Маскоўская, Міру, Прыазёрная, Садовая, Саўгасная.
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У памяць пра жыхароў вёскі загінулых падчас Вялікай Айчыннай вайны каля школы ў 1970 годзе ўсталяваны абэліск.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Ушэсьця Гасподняга
- Касьцёл
- Сядзіба Фашчаў
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- К. Ю. Канановіч — навуковец у вобласьці санітарыі і эпідэміялёгіі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Перапіс 2009 году
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 119
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Грабаўка на Radzima.org
- Прагноз надвор’я ў в. Грабаўка(недаступная спасылка)