Перайсьці да зьместу

Цяруха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Цяруха
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Альховае
Вусьце Сож
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Чарнігаўская вобласьць[1] і Гомельская вобласьць
Даўжыня 57 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,8 м³/с
Плошча басэйну 525 км²
Нахіл воднай паверхні 0,7 ‰

Цяруха́ — рака ў Добрускім і Гомельскім раёнах Беларусі, левы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Даўжыня 57 км. Плошча вадазбору 525 км². Выдатак вады ў вусьці 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Пачынаецца за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Альховае Добрускага раёну, вусьце за 4 км на захад ад вёскі Церуха Гомельскага раёну. Цячэ ўсходняй ускраінай Гомельскага Палесься.

Даліна пераважна выразная. Абалона двухбаковая (шырыня да 2 км), часткова асушаная. Рэчышча (шырыня да 10 м) на працягу 9 км ад вытоку і ад пункту за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Будзішча да пункту за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Каралін Гомельскага раёну (27,1 км) каналізаванае. Берагі стромкія, вышынёй да 3 м.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў сярэдзіне 3-й дэкады сакавіка. Замярзае ў канцы 2-й дэкады сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Рака прымае сьцёк мэліярацыйных каналаў. Некалькі шлюзаў рэгулююць яе водны рэжым. Уздоўж ракі зона адпачынку Цяруха[2].

  1. ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.
  2. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 388
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 388