Глебавічы
Выгляд
| Глебавічы лац. Hlebavičy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Бераставіцкі |
| Сельсавет | Канюхоўскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 128 м[1] |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°23′12″ пн. ш. 23°50′17″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 63 чал. (2009)[2] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1511 |
| Паштовы індэкс | 231782 |
| Нумарны знак | 4 |
| Глебавічы на мапе Беларусі ± Глебавічы | |
Гле́бавічы[3] — вёска ў Беларусі, на рацэ Одле. Уваходзяць у склад Канюхоўскага сельсавету Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Глеб — усходнеславянская форма германскага (паўночнагерманскага) імя Gudleifr (Guðleifr)[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1940—1973 гадох цэнтар Глебавіцкага сельсавету.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 72 чалавекі
- 2009 год — 63 чалавекі[2]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мураваную капліцу пад тытулам Сьвятой Ганны збудавалі ў Глебавічах ў XIX стагодзьдзі. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна адабралі капліцу ў каталікоў і перадалі яе Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). У 1922 годзе капліцу вярнулі каталікам. Па вайне савецкія ўлады зачынілі капліцу. Мясцовы жыхар Юзаф Нарбут зьбярог алтар і табэрнакулюм сьвятыні. Капліцу аднавілі каля 1997 году[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ http://www.geonames.org/628433/glebovichi.html
- 1 2 Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 115.
- ↑ Глеб // Фасмер М. Этимологический словарь русского языка: В 4 т.: Пер. с нем. = Russisches etymologisches Wörterbuch. Т. 1. — М., 2004.
- ↑ slowo.grodnensis.by