Гердушкі
Гердушкі | |
Першыя згадкі: | 17 стагодзьдзе |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Іўеўскі |
Сельсавет: | Эйгердаўскі |
Насельніцтва: | 75 (1999) |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
Паштовы індэкс: | 231363 |
Аўтамабільны код: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°2′4.4″ пн. ш. 26°5′30.8″ у. д. / 54.034556° пн. ш. 26.091889° у. д.Каардынаты: 54°2′4.4″ пн. ш. 26°5′30.8″ у. д. / 54.034556° пн. ш. 26.091889° у. д. |
Гердушкі на мапе Беларусі ![]() ![]() Гердушкі |
Герду́шкі[1] — вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Гердушкі ўваходзяць у склад Эйгердаўскага сельсавету.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У XVII стагодзьдзі маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1690 вёска ўваходзіла да Трабскай парафіі, уласнасьць Флярыяна Казла, 3 дымы.
У 1735 — 2 дымы, належала Антону Рыдзеўскаму.
Напачатку 20 ст. вёска і маёнтак у Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні.
У 1861 — 46 рэвіскіх душ, вёска маёнтка Гердушкі памешчыка Радкевіча. У 1897 у вёсцы 21 двор, 152 жыхары. У 1909 у вёсцы 25 двароў, 157 жыхароў, якія мелі 49 галоў буйной рагатай жывёлы, 22 кані, 120 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
12 кастрычніка 1940 у вёсцы 48 двароў, 187 жыхароў і засьценак — 12 двароў, 41 жыхар. Уваходзіць у Такарышкаўскі сельсавет Юрацішкаўскага раёну. У 1949 у вёсцы створаны калгас «Калектыўная праца». У 1954 далучана да калгасу «Прагрэс».
3 20 студзеня 1960 у Іўеўскім раёне. 3 1960 у Даўгердзіскім, з 1963 у Юрацішкаўскім, з 1965 у Такарышкаўскім, з 17 ліпеня 1985 у Эйгердаўскім сельсаветах. У 1970 — 207 жыхароў. У 1999 — 39 двароў, 75 жыхароў.
Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю з правам адсяленьня.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.