Матыкаўшчына
Матыкаўшчына | |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Эйгердаўскі |
Насельніцтва: | 5 (2009) |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
Паштовы індэкс: | 231363 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°01′37.7″ пн. ш. 26°01′58.3″ у. д. / 54.027139° пн. ш. 26.032861° у. д.Каардынаты: 54°01′37.7″ пн. ш. 26°01′58.3″ у. д. / 54.027139° пн. ш. 26.032861° у. д. |
Матыкаўшчына на мапе Беларусі Матыкаўшчына |
Матыкаўшчына — вёска ў Івейскім раёне, Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Эйгердаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIX стагодзьдзі вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 13 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць, у складзе Бакштаўскага казённага таварыства. У 1897 г. 4 двары, 38 жыхароў. У 1909 г. 7 двароў, 30 жыхароў, 56 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. засьценак у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 9 двароў, 57 жыхароў.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (12 двароў, 74 жыхары) у Юрацішкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна.
3 25 чэрвеня 1941 г. да 7 ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У траўні 1944 г. спаленая.
3 1952 г. у калгасе «Сьцяг камунізму». 3 20 студзеня 1960 г. у Івейскім раёне. Уваходзіла ў Даўгердзішкаўскі, пасьля ў Юрацішкаўскі, у Такарышкаўскі сельсаветы. 3 15 ліпеня 1985 г. у Эйгердаўскім сельсавеце.
У 1970 г. 44 жыхары. Пасьля ў складзе калгасу «Прагрэс». У 1999 г. 7 двароў, 14 жыхароў.
Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.