Перайсьці да зьместу

Крычнікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крычнікі
лац. Kryčniki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Эйгердаўскі
Насельніцтва: 118 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231363
СААТА: 4229848076
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°3′32″ пн. ш. 26°1′15″ у. д. / 54.05889° пн. ш. 26.02083° у. д. / 54.05889; 26.02083Каардынаты: 54°3′32″ пн. ш. 26°1′15″ у. д. / 54.05889° пн. ш. 26.02083° у. д. / 54.05889; 26.02083
Крычнікі на мапе Беларусі ±
Крычнікі
Крычнікі
Крычнікі
Крычнікі
Крычнікі
Крычнікі

Кры́чнікі[1]вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Крычнікі ўваходзяць у склад Эйгердаўскага сельсавету.

У 17 стагодзьдзі маёнтак Крычнікі ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1690 годзе ў Трабскай парафіі, 5 дымоў, уласнасьць Казла, пасьля Земла. У 1-й палове 18 стагодзьдзя належала аршанскаму каморніку Жэмлю (3 дымы), К. Жукоўскаму (0,5 дыму), Разальскім, Лукашам і іншым.

У 1861 годзе 17 рэвіскіх душ, у складзе маёнтку Дворышча Міхалоўскага Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1897 годзе в. Крычнікі 1-я, 1З двароў, 174 жыхары, в. Крычнікі 2-я, 15 двароў, 186 жыхароў, хлебазапаспая крама. У 1901 годзе адчынена школа граматыкі. У 1909 годзе ў в. Крычнікі 1-я, 18 двароў, 147 жыхароў, 148 дзесяцін зямлі, у в. Крычнікі 2-я 18 двароў, 96 жыхароў, 73 дзесяціны зямлі.

У 1921—1939 гадах вёска (34 двары, 187 жыхароў) у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

3 12 кастрычніка 1940 году вёска (42 двары, 243 жыхары) у Такарышкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. У 1948 годзе заснаваны калгас «31-я гадавіна Кастрычніка». 3 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. 3 29 красавіка 1960 году ў Даўгердзішкаўскім, з 15 траўня 1963 году ў Юрацішкаўскім пасялковым савеце, з 13 студзеня 1965 году ў Такарышкаўскім, з 15 ліпеня 1985 году ў Эйгердаўскім сельсаветах.

Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

  • 1970 год — 288 жыхароў
  • 1999 год — 84 двары, 180 жыхароў[2]
  • 2010 год — 118 жыхароў

Працуюць пачатковая школа, крама.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 238
  2. ^ Віртуальная Івейшчына
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.