Забалаць (Эйгердаўскі сельсавет)
| Забалаць | |
| Вобласьць: | Гарадзенская |
| Раён: | Івейскі |
| Сельсавет: | Эйгердаўскі |
| Тэлефонны код: | +375 1595 |
| Паштовы індэкс: | 231363 |
| Аўтамабільны код: | 4 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°55′ пн. ш. 24°47′ у. д.HGЯO |
Забалаць на мапе Беларусі Забалаць | |
Забалаць — колішняе мястэчка, цяпер вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці на мяжы зь Летувой. Забалаць ўваходзіць у склад Эйгердаўскага сельсавету.
У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. засьценак у Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1897 годзе — 4 двары, 17 жыхароў, 12 дзесяцін зямлі[1].
За часам міжваеннай Польшчы ўваходзіла ў Лідзкі павет Наваградзкага ваяводзтва. Сядзіба гміны Забалаць[2]. У 1921 годзе мясцовасьць налічвала 258 дыхароў[3]. Пасьля Другой сусьветнай вайны ўвайшла ў склад СССР.
3 12 сьнежня 1940 г. вёска (7 двароў, 35 жыхароў) у Такарышкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 1950 г. у калгасе «Сьцяг камунізму». 3 20 студзеня 1960 г. у Івейскім раёне. 3 29 красавіка 1960 г. у Даўгердзіскім сельсавеце, з 15 траўня 1963 г. у Юрацішкаўскім пасялковым савеце, з 13 студзеня 1965 г. зноў у Такарышкаўскім, з 15 верасьня 1985 г. у Эйгердаўскім сельсаветах. У 1970 г. 26 жыхароў. У 1999 г. 8 двароў, 27 жыхароў. Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Забалаць // Віртуальная Іўеўшчына
- ↑ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej - podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej - Tom VII - Część I - Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.