Герб Ліхтэнштайну
Выгляд
Герб княжага дому Ліхтэнштайн таксама выкарыстоўваецца ў якасьці нацыянальнага гербу. Правам яго выкарыстаньня валодаюць толькі чальцы княжага дому і прадстаўнікі дзяржаўных улад. Урад можа дазваляць прыватнае выкарыстаньне гербу, калі гэта знаходзіцца ў інтэрасах дзяржавы. Герб — гэта гісторыя княжага дому ў сымбалях, якія прадстаўляюць розныя вобласьці Эўропы, зь якімі Ліхтэнштайн гістарычна зьвязаны пасродкам заваёў або дынастычных шлюбаў:
- У цэнтры — залаты з чырвоным шчыт, фамільны герб роду Ліхтэнштайн;
- Першая чвэрць — герб Сылезіі (сылескі арол);
- Другая чвэрць — герб роду Кўэнрынг (8 залатых і чорных палос, перасечаных па дыяганалі зялёнай з каронамі паласой[1]);
- Трэцяя чвэрць — герб герцагства Трапаў (расьсечаны па вэртыкалі чырвона-белы шчыт);
- Чацьвёртая чвэрць — герб усходне-фрыскага роду Кірксэна, уяўлялы графства Рытбэрг (чорны арол з жаночай галавой, т. зв. гарпія);
- У падставе шчыта — герб герцагства Ягерндорф (залаты паляўнічы рог у сінім полі).
Мантыя і княжая карона сымбалізуюць манархічны дзяржаўны лад і ўладу князя.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзяржаўная сымболіка Ліхтэнштайна(недаступная спасылка)