Унівэрсыдад Католіка Сант’яга-дэ-Чылі
| Унівэрсыдад Католіка | |
| Заснаваны | 1937 |
|---|---|
| Горад | Сант’яга-дэ-Чылі, Чылі |
| Стадыён | Эстадыё Сан-Карляс дэ Апакінда Умяшчальнасьць: 14 118[1] |
| Чэмпіянат | Прымэра |
| · 2025 | 2 месца |
cruzados.cl (гішп.) | |
«Унівэрсыдад Католіка» (па-гішпанску: Universidad Católica) — чылійскі футбольны клюб з Сант’яга-дэ-Чылі. Заснаваны ў 1937 годзе. Свае хатнія матчы клюб з 1988 году ладзіць на стадыёне Эстадыё Сан-Карляс дэ Апакінда. «Унівэрсыдад Католіка» ёсьць адным з найпасьпяховейшых футбольных клюбаў краіны, саступаючы, аднак, паводле трафэяў клюбам «Колё-Колё» і «Ўнівэрсыдад Дэ Чылі». У Кубку Лібэртадорэс клюб толькі аднойчы меў шанец на перамогу, але ў 1993 годзе саступіў у фінале бразыльскаму «Сан-Паўлу». Яшчэ некалькі разоў «Унівэрсыдад Католіка» даходзіў да паўфіналаў. Самым пасьпяховым футбалістам клюбу ёсьць Хасэ Пэдра Фуэнсаліда, які адзінацаць разоў станавіўся з «каталікамі» чэмпіёнам Чылі. Традыцыйнымі супернікамі ёсьць «Унівэрсыдад Дэ Чылі», дэрбі зь якім мае назоў Унівэрсытэцкае клясыка. Таксама прынцыпова праходзяць гульні супраць іншага сант’ягаўскага клюбу «Колё-Колё».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Не зважаючы на тое, што клюб зьявіўся як адное з шматлікіх спартовых аб’яднаньняў Каталічнага ўнівэрсытэту Чылі, яшчэ фактычна ў 1910 годзе, афіцыйна дата заснаваньня клюбу ўважаецца за 1937 год. Галоўным супернікам студэнцкай каманды першапачаткова былі супернікі з «Унівэрсыдад дэ Чылі», якая прадстаўлялі Чылійскі ўнівэрсытэт[2]. З часам зьявілася ідэя стварэньня прафэсійнага клюбу, што было зроблены 21 красавіка 1937 году[3]. Клюб дэбютаваў у прафэсійным амплюа ў другім дывізіёне, а ў 1949 годзе яны ўзялі свой першы тытул чэмпіёнаў краіны[4].
У сьнежні 1956 году «Ўнівэрсыдад Католіка» апынуўся ў канцы табліцы чэмпіянату і ўпершыню ў сваёй гісторыі вылецеў зь лігі[5]. Аднак ужо хутка сталічны клюб вярнуўся ў элітны дывізіён, а капітан Сэрхіё Лівінгстан і Раймунда Інфантэ сталі найлепшымі бамбардзірамі лігі[6]. У 1993 годзе «Ўнівэрсыдад Католіка» ўпершыню ў гісторыі прабіўся ў фінал Кубка Лібэртадорэс[7]. Раней каманда выбіла з турніру калюмбійскі «Атлетыка Насьяналь», эквадорскую «Барсэлёну» ды калюмбійскую «Амэрыку Калі»[8]. У фінале пасьля цяжкай паразы на выезьдзе ў першым матчы, чылійцы перамаглі ў матчы ў адказ, але саступілі бразыльскаму «Сан-Паўлу» з агульным лікам 5:3[9]. Пад кіраўніцтвам Мануэля Пэлегрыні 1 лістапада 1994 году, пасьля перамогі над кастарыканскай «Сапрысай» зь лікам 5:1 клюб стаў другой чылійскай камандай, якая здабыла Кубак Міжамэрыкана[10]. У 1995 годзе каманда стала ўладальнікам Кубка Чылі[11]. У 1997 годзе клюб адзначыў сваё 60-годзьдзе таварыскім турнірам, у якім яны выгулялі «Аякс» зь лікам 3:2[12].
«Унівэрсыдад Католіка» ўзяў тытул чэмпіёнаў Чылі ў Апэртуры 2002 году пасьля перамогі над «Рэйнджарзам» зь лікам 4:0 у фінале на ўласным стадыёне[13]. У 2005 годзе клюб прасунуўся да паўфіналу Паўднёваамэрыканскага кубка, дзе быў выбіты аргентынскім клюбам «Бока Хуніёрс», які пазьней стаў пераможцам турніру[14]. 22 сьнежня каманда ў дзявяты раз стаў чэмпіёнам краіны ў турніры Кляўсура, перамагшы ў фінале супернікаў з «Унівэрсыдад дэ Чылі» ў сэрыі пэнальці[15]. У 2006, 2008 і 2010 гадах клюб браў удзел у Кубку Лібэртадорэс, але ня даў рады, каб выйсьці з групы. У 2010 годзе ў апошнім матчы чэмпіянату сант’ягаўцы перамаглі «Эвэртан» зь лікам 5:0, чым забясьпечылі сабе дзясяты тытул пераможцаў айчыннага першынства[16]. У Кубку Лібэртадорэс 2011 году каталіцкі клюб заняў першае месца на групавым этапе, а затым прабіўся ў чвэрцьфінал, выбіўшы ў 1/8 фіналу бразыльскі «Грэмію»[17], але саступіўшы ўругвайскаму «Пэньяролю» на наступным этапе[18]. У Паўднёваамэрыканскім кубку 2012 году каманда дакрочыла да паўфіналу, дзе была спыненая «Сан-Паўлу»[19]. 30 красавіка 2016 году футбалісты ўпершыню за шэсьць гадоў сталі чэмпіёнамі краіны, перамогшы ў турніры Кляўсуры[20]. 15 верасьня 2016 году клюб упершыню ўзяў Супэркубак Чылі, перамогшы ў фінале «Ўнівэрсыдад дэ Чылі» зь лікам 2:1[21].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэмпіён Чылі (16):
- 1949, 1954, 1961, 1966, 1984, 1987, 1997-а, 2002-а, 2005-к, 2010,
- 2016-к, 2016-а, 2018, 2019, 2020, 2021
- Уладальнік Кубка Чылі (4):
- 1983, 1991, 1995, 2011
- Уладальнік Супэркубка Чылі (4):
- 2016, 2019, 2020, 2021
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Sangre Cruzada Guía de Medios UC 2015-2016 — Page 8». Joomag.
- ↑ Universidad Católica Vs. Universidad de Chile. Fifa.com. Архіўная копія ад 12.04.2010 г.
- ↑ Hitos Cruzados. Cruzados. Архіўная копія ад 16.12.2019 г.
- ↑ Sergio Livingstone junto al entrenador Alberto Buccicardi y jugadores del plantel de Universidad Católica celebrando el título de campeón del torneo de Primera División, revista Estadio, 27 de noviembre de 1949 - Memoria Chilena. Memoria Chilena: Portal. Архіўная копія ад 25.11.2021 г.
- ↑ Fútbol chileno1955 Архіўная копія ад 22.07.2012 г.
- ↑ Fútbol chileno1956 Архіўная копія ад 22.07.2012 г.
- ↑ Cornejo, Carlos Tapia y Aquiles (04.12.2021) El día más importante en la historia de Universidad Católica. La Tercera. Архіўная копія ад 29.12.2021 г.
- ↑ El camino de la franja a la final de la Libertadores 1993. Cruzados (26.05.2020). Архіўная копія ад 29.12.2021 г.
- ↑ El subcampeonato más doloroso de la UC. La Arenga del Abuelo (26.05.2019). Архіўная копія ад 29.12.2021 г.
- ↑ A 27 años del único título internacional de la UC. TNT Sports. Архіўная копія ад 08.11.2021 г.
- ↑ Los 30 años de trayectoria de Manuel Pellegrini: Su paso a paso por los 12 clubes que ha dirigido — Emol.com. Emol (24.05.2018). Архіўная копія ад 27.05.2018 г.
- ↑ Chilean Clubs - Friendly Matches 1991-2001. RSSSF. Архіўная копія ад 11.01.2017 г.
- ↑ Hace 17 años, la UC lograba su primer título en San Carlos goleando a Rangers — Guioteca.com. Guioteca.com — La UC (30.06.2019). Архіўная копія ад 02.12.2021 г.
- ↑ U. Católica se encontró con el oficio de Boca y se despidió de su "sueño sudamericano". alairelibre.cl. Архіўная копія ад 23.12.2021 г.
- ↑ La UC es el nuevo campeón del fútbol chileno. Emol (22.12.2005). Архіўная копія ад 29.12.2013 г.
- ↑ Comunicaciones, Compañia Chilena de U. Católica atropelló a Everton y conquistó su décima estrella en torneos nacionales. alairelibre.cl. Архіўная копія ад 23.12.2021 г.
- ↑ U. Católica derrota a Gremio y clasifica a cuartos de final de la Copa Libertadores. El Mostrador (05.05.2011). Архіўная копія ад 29.05.2012 г.
- ↑ Comunicaciones, Compañia Chilena de Peñarol acabó con el sueño de U. Católica en la Copa Libertadores. alairelibre.cl. Архіўная копія ад 26.12.2021 г.
- ↑ Sao Paulo eliminó dramáticamente a la UC de la Sudamericana. alairelibre.cl. Архіўная копія ад 26.12.2021 г.
- ↑ AFP (01.05.2016) Universidad Católica ganó título luego de seis años. El Universo. Архіўная копія ад 27.12.2021 г.
- ↑ Universidad Católica se coronó campeón de la Supercopa — Goal.com. www.goal.com. Архіўная копія ад 04.11.2021 г.