Перайсьці да зьместу

Галіна Лагунова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галіна Лагунова
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі 7-га скліканьня
4 сьнежня 2019 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Румас, Раман Галоўчанка
Папярэднік: Аксана Няхайчык
Дырэктарка Менскага гандлёвага каледжу
2016 — 4 сьнежня 2019
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 22 лістапада 1954 (70 гадоў)
Прапойск, Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
Сужэнец: замужам
Дзеці: дачка
Адукацыя: Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут (1977)
Узнагароды: мэдаль «Заслужаны міратворац», нагрудныя знакі «Выдатнік адукацыі», «Выдатнік спажывецкай каапэрацыі Беларусі» і «За прафсаюзныя заслугі», ганаровыя граматы Савету міністраў Беларусі, Белкаапсаюзу, Менскага гарвыканкаму і Менскага гарсавету дэпутатаў

Галіна Мікалаеўна Лагунова (нар. 1954, Прапойск, Магілёўская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўная дзяячка Беларусі.

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Беларусі 7-га скліканьня (зь 2019 году) ад Шабаноўскай акругі № 91 у Менску. Заняла ў Палаце прадстаўнікоў пасаду намесьніцы старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы. Была дырэктаркай Менскага гандлёвага каледжу Белкаапсаюзу.

У 1977 годзе скончыла Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут па спэцыяльнасьці «Матэматыка». Працавала выхавальніцай прышкольнага інтэрнату і настаўніцай матэматыкі Маляціцкай сярэдняй школы ў Крычаўскім раёне (Магілёўская вобласьць). Пазьней стала намесьніцай дырэктара ў навучальнай працы Купіскай базавай школы ў Падрукшы (Браслаўскі раён). Затым перайшла на працу загадніцай Вайнюнскай пачатковай школы Браслаўскага раёну (Віцебская вобласьць). Урэшце, стала намесьніцай дырэктара ў адміністрацыйна-гаспадарчай працы Менскага гандлёвага каледжу Белкаапсаюзу, які пазьней ўзначаліла[1].

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

17 лістапада 2019 году абраралася ў Палату прадстаўнікоў 7-га скліканьня ад Шабаноўскай акругі № 91 у Заводзкім раёне Менску[2]. 19 сьнежня 2019 году заняла пасаду намесьніцы старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы[3]. Стала сяброўкай 5 працоўных групаў Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацы з замежнымі парлямэнтамі — Альжыру, Бразыліі, Сэрбіі, Таджыкістану і Турэччыны. Адказвала за 2 законапраекты, прынятыя на прапанову Савету міністраў Беларусі[1]:

  1. 11 чэрвеня 2020 году ў адным чытаньні «Аб ратыфікацыі Пратаколу аб унясеньні зьмяненьняў у Дамову аб Эўразійскім эканамічным зьвязе ад 29 траўня 2014 году»[4];
  2. 30 красавіка 2021 году ў 2-м чытаньні «Аб зьмяненьні Закону «Аб інвэстыцыях», паводле якога ўводзілася своечасовае і поўнае пакрыцьцё кошту маёмасьці ў выпадку нацыяналізацыі[5].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]