Вінцэнт Козел-Паклеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вінцэнт Козел-Паклеўскі
Vincent Kozieł-Pakleŭski
1837 — 28 траўня 1863
Вінцэнт Козел-Паклеўскі
Мянушка Сэрвіч
Месца нараджэньня маёнтак Сэрвач Вялікі, Менская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Вялейскі раён Менскай вобласьці
Месца сьмерці вёска Ўладыкі, цяпер Вялейскі раён
Род войскаў вайсковы інжынэр
Званьне штабс-капітан
Бітвы/войны Паўстаньне 1863—1864 гадоў

Вінцэнт (Вікенці) Козел-Паклеўскі (псэўданім Сэрвіч[1]) (1837, маёнтак Сэрвач Вялікі, Вялейскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Вялейскі раён Менскай вобласьці — 28 траўня 1863, вёска Ўладыкі, цяпер Вялейскі раён) — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў і яго кіраўнік на тэрыторыі Вялейскага павету.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1837 року ў радавым маёнтку Вялікі Сэрвач Вялейскага павету, які атрымаў дзед Вінцэнта Юзэф Калясанты Козел-Паклеўскі. Вінцэнт быў адным з сыноў Яна Напалеона Козела-Паклеўскага і Юзэфы Толенсдорф, яго браты Ян, Юзэф, Міхал, Зянон, стрыечны брат Яўстах таксама ўдзельнічалі ў паўстаньні.

Як і яго старэйшы брат Ян, да 1852 року быў на хатнім выхаваньні. У 1852 року разам з Янам паступіў у школу гвардэйскіх падпрапаршчыкаў у Пецярбург. Пасьля яе заканчэньня (у 1856 року) застаўся вучыцца ў Пецярбургу на вайсковага інжынэра разам з братам. Падчас вучобы належаў да афіцэрскай рэвалюцыйнай арганізацыі, якой кіравалі Яраслаў Дамброўскі і Зыгмунт Серакоўскі. У 1858 року скончыў Акадэмію й быў накіраваны на службу ў Вільню. Праз год пераведзены ў фінскі Свэаборг у Хэльсынках, вядумую, як «Швэдзкая крэпасьць», дзе й служыў ваенным інжынэрам да канца 1860 року. У 1860 року пакідае службу ў званьні штабс-капітана. На пачатку 1861 року па даручэньню кіраўніка віленскіх «чырвонымі» Людвіка Зьвяждоўскага едзе ў Познань, каб наладзіць стасункі з тамтэйшымі патрыётамі. У сакавіку 1861 року Вінцэнт вяртаецца на радзіму, дзе стварае рэвалюцыйную арганізацыю ў Вялейскім павеце[2].

Паўстаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артур Гротгер. «Бітва паўстанцаў»

Вінцэнт, як і Кастусь Каліноўскі, належаў да шэрагу найбольш пасьлядоўных рэвалюцыянэраў, якіх адрозна ад лібэралаў («белых») звалі «чырвонымі». Гэты кірунак вызвольнага руху прадугледжваў дэмакратычную рэспубліку, перадачу зямлі сялянам, самавызначэньне народаў былой Рэчы Паспалітай. «Белыя» ж бачылі галоўнай мэтай паўстаньня толькі аднаўленьне Рэчы Паспалітай у межах 1772 року.

Міхал Эльвіра Андрыёлі. «Вылазка паўстанцаў»

У студзені 1863 году Вінцэнт прызначаны ваенным кіраўніком роднага Вялейскага павету, шырока прапагандаваў сярод насельніцтва праграмныя дакумэнты паўстаньня.[3] і шырока распаўсюджваў сярод насельніцтва праграмныя дакументы паўстаньня[4][5]. Вінцэнт Козел-Паклеўскі сярод сялянаў «выкарыстаў розныя аргументы, сярод якіх найбольш выдатнымі былі цьвёрдыя запэўніваньні, што на дапамогу прыйдуць французы»[6]. Паводле ўспамінаў Вацлава Кошчыца, удзельніка тых падзей на Меншчыне, дзякуючы Вінцэнту Козел-Паклеўскаму арганізацыя паўстанцкая з вялейскім павеце пачала прыгатаваньні да паўстаньня за два гады да пачатку, была гэта адна зь лепшых арганізацый у Менскай губэрні[7]. У той жа час іншы ўдзельнік паўстаньня на тэрыторыі Вялейскага павету Яўген Кавалеўскі, ацалелы жаўнер атраду Вінцэнта Козел-Паклеўскага, ва ўспамінах адзначыў Вінцэнта Козел-Паклеўскага наступным чынам: «намесьнікам Яна Казела быў ягоны брат Вінцэнт Казела, вайсковы інжынэр, які, нягледзячы на ​​шматлікія вартасьці сэрца й розуму, на жаль, ня меў якасьцяў, неабходных для арганізатара паўстаньня й кіраўніка партызанскага руху.»[8].

На пачатку траўня 1863 году атрад Вінцэнта Козел-Паклеўскага налічваў 200—250 чалавек. Да атраду Вінцэнта далучыліся яго браты Юзэф і Міхал. Таксама сярод удзельнікаў атраду былі Фэлікс Багдановіч, Ян Барсук, Леанард Бачызмальск, Юстын Глінскі, Юльлян Жалязоўскі, Аляксандар Казімерскі, Баляслаў Канапацкі, Вінцэнт Канткоўскі, Леанард Кодзь, Лонгін Копець, Бярнард і Віктар Матусевічы, Марцін Міхневіч, Станіслаў Савіцкі, Стэфан Станкевіч, Клімэнт Філон, Станіслаў Хруцкі, Міхал Якубоўскі, Антоні-Юзэф Ясевіч[9]. У атрад Вінцэнта Козел-Паклеўскага ўваходзіла шляхецкая моладзь, студэнты, гімназысты, мяшчане, сяляне. Мейсцам для лягера Вінцэнт абраў лес на мяжы Вяленскага й Барыслаўскага паветаў, дзе афіцэры маглі бесперашкодна праводзіць навучаньне сваіх падначаленых. Каб папоўніць асабовы склад свайго атраду, Вінцэнт арганізаваў марш па навакольных вёсках. Паўстанцы ішлі ў баявым парадку з разгорнутымі харугвамі.

Віленскі ўрад прызначыў пачатак узброеных баёў у Віленскай губерні на 2 траўня.[10]. Першыя паўстанцкія атрады ў Вялейскім павеце каля вёскі Дзьвіносы (цяпер Лагойскі раён) зьявіліся 7 траўня. Сухоцкі прывёў з Вялейкі й ваколіцаў атрад з 40 добраахвотнікаў, другі атрад прывёў Мэльхіёр Чыжык з Барысаўскага павету Менскай губэрні. Барысаўскі атрад налічваў 75 добраахвотнікаў[11]. У лясах каля Дзьвіносы атрады заклалі супольны лягер[12]. Кіраўніком аб’яднанага атраду стаў Вінцэнт Козел-Паклеўскі, прызначаны Якубам Гейштарам вайсковым начальнікам Вялейскага павету[13]. Вінцэнт Козел-Паклеўскі падзяліў атрад на тры плютоны. Ён прызначыў кіраўнікамі атрадаў Мэльхіёра Чыжыка, Леапольда Асецімскага (Леапольда Асьвяцімскага) й Жаўняркевіча[14]. Ацалелы жаўнер атраду Вінцэнта Козел-Паклеўскага Яўген Кавалеўскі потым успамінаў, што: «Аднойчы камандзір плютона Леапольд Асецімскі сабраў нас, некалькі дзясяткаў чалавек, і зьвярнуўшы ўвагу на невыразную сытуацыю, пачаў асьцярожна распытваць: а ці ня лепш было б паставіць Чыжыка на месца Казелы? Аднак мы супраціўляліся гэтаму, на жаль, не жадаючы падымаць рокашы, якіх у нашым мінулым было дастаткова. Мы па-ранейшаму лічылі, што Казела проста чакае зручнага моманту для разьвіцьця сваёй дзейнасьці»[15].

8 траўня 1863 г. Казел-Паклеўскі заняў мястэчка Даўгінаў, а на наступны дзень ваяваў каля мястэчка Тараканаўка. Расейцы атакавалі паўстанцаў агнём з дальнабойных наразных стрэльбаў. На працягу гадзіны расейскія артылерысты вялі агонь па паўстанцах з адлегласьці 400 мэтраў[16]. Узброеныя паляўнічымі стрэльбамі паўстанцы не маглі страляць з такой адлегласьці. Расейскія пазіцыі абстрэльваў толькі Леапольд Асецімскі, які меў сучасную вінтоўку. Праз гадзіну расейскае войска адступіла з поля бою. На зваротным шляху расейцы спалілі памешчыцкую сядзібу ў маёнтку Дзьвіносы[17]. У сутычцы паўстанцы панеслі нязначныя страты. Леапольд Асецімскі сцвярджаў, што забіў двух расейскіх жаўнераў з адлегласьці 400 метраў[18]. Падобную гісторыю расказвалі й паўстанцы. Гэты факт ніхто не пацьвердзіў. З боку паўстанцаў загінуў лекар Ігнат Казлоўскі. Палонскі быў лёгка паранены[19]. Далей Вінцэнт Козел-Паклеўскі зладзіў засаду на дзьвюм казацкім сотням каля мястэчка Мацькаўцы.

«Бітва пад Бродамі»
Юліуш Косак. «Бітва пад Ігнацэвам, 1863»

10 траўня Вінцэнт Казел-Паклеўскі наведаў лясныя паселішчы, гміны, мястэчкі, вёскі й засьценкі Вяленскага павету. На сходах з павятовай шляхтай і сялянамі ў гмінах і дзяржаўных маёнтках ён паўсюдна абвяшчаў «Маніфест» і пастановы Народнага ўрада[20]. Таксама прасіў каталіцкіх сьвятароў, каб яны прачыталі іх з амбонаў. Некаторыя сьвятары адмаўляліся, баючыся рэпрэсый з боку вайсковай і цывільнай расейскай мясцовай адміністрацыі[21]. Праз тры тыдні паўстанцкі атрад Вінцэнта Козел-Паклеўскага налічваў ужо 200 паўстанцаў і паступова ператвараўся ў баявы партызанскі атрад[22]. Для яго ліквідацыі расейскае камандаваньне накіравала ў лясы Вяленскага раёна калону пяхоты ў складзе пяці частак (1 тыс. салдат). Апэрацыяй кіраваў генерал-лейтэнант Галгоеў праз палкоўніка Александра Галя[23]. Пакуль расейская калёна маршыравала да лягеру паўстанцаў, Вінцэнт Козел-Паклеўскі вырашыў пераправіць паўстанцаў на іншы бераг ракі Ільля[24]. Мэльхіёр Чыжык быў супраць пераправы, папярэджваючы, што вада ў рацэ яшчэ не спала й паўстанцы падыдуць да моцнай і шматлікай калёны расейскай пяхоты. Вінцэнт Козел-Паклеўскі не адмяніў пастановы, праігнараваў заўвагі дасьведчанага афіцэра і загадаў паўстанцам зьбіраць плыты для пераправы[25]. Пасьля высадкі плытоў, 28 траўня, пачалася пераправа. Спачатку пераправіліся два плютоны на чале з Вінцэнтам Козел-Паклеўскім. Падчас пераправы трэцяга плютона з паўстанцамі былі Мэльхіёр Чыжык і Жаўняркевіч[26]. Трэці плютон расейцы астралялі на сярэдзіне ракі. Апынуўшыся ў безвыходным становішчы, бо пяхота вяла агонь з берага, дзе пераправіліся два плютоны, камандзіры вырашылі павярнуць назад. Астатнія два плютоны, перабраўшыся на другі бераг, былі атакаваныя расейскай пяхотай. Наступленьне на паўстанцаў распачалі пяць пяхотных рот Інгерманландскага, Вялікалуцкага і Крэмянчужскага палкоў пад камандаваннем палкоўніка Аляксандра Галя. Паўстанцы адбілі гэту атаку й прымусілі пяхотнікаў адступіць у бок вёскі Ўладыкі[27]. Хуткі адыход расейцаў быў, верагодна, пасткай для паўстанцаў. Падчас атакі паўстанцаў, яны былі абкружаны рэзэрвам расейскай пяхоты. Акружаныя паўстанцы дзьве гадзіны вялі адчайны бой косамі, багнэтамі й прыкладамі стрэльбаў. У няроўным баі загінула 58 паўстанцаў і 25 трапіла ў палон, у тым ліку 23 паранена[28][29][30]. Верагодна, загінулі 53 паўстанцы, а жывымі ў пагроме засталіся 54 чалавекі. У баі загінуў Вінцэнт Казет-Паклеўскі. Сярод каманднага складу загінулі: Канапацкі, Копец, Даўкша, Зьдзіслаў і Альфрэд Ратынскія, Ірэнэвуш і Вінцэнт Адынец, Тышкевіч і Валіцкі[31]. Сярод афіцэраў у палон трапілі Аўгуст Козел-Паклеўскі і Вітольд Шаўкоўскі. Страты забітымі, палоннымі, параненымі і прапаўшымі без вестак склалі 75% паўстанцкага атрада, які ўдзельнічаў у баі[32]. Рэшту атрада (каля 40 чалавек) сабраў Мэльхіёр Чыжык і перавёў ў Ігуменскі павет[33][34]. Рэшткі гэтага атрада пазьней былі разьбіты каля вёскі Княгінін, дзе паўстанцы спачываюць у брацкай магіле.

Ян Матэйка «Палёнія 1863»
Бітва паўстанцаў 1863—1864 гг. з расейскімі войскамі

Паўстанцкая публіцыстыка ставіла Вінцэнта Козела ў адзін шэраг з кіраўніком лідзкіх паўстанцаў Людвікам Нарбутам і называла яго «Літоўскім Леанідам» (па аналёгіі са спартанскім царом Леанідам, знакамітым героем Тэрмапіл)[2]. Вінцэнт Козел-Паклеўскі быў пахаваны ў брацкай магіле каля вёскі Ўладыкі, разам зь іншымі загінуўшымі ў тым баі паўстанцамі[2]. Але існуюць зьвесткі аб тым, што яго бацька Ян Напалеон Козел-Паклеўскі, уладальнік Сэрвачы, употай перапахаваў цела Вінцэнта й яго малодшага брата Міхала, таксама загінуўшага пад Уладыкамі, ў родным Сэрвачы, пад касьцёлам, каб не знайшлі расейскія ўлады. Касьцёл той у пачатку 1950-х разабралі і перавезьлі ў вёску Давыдкі, пад клюб[35]. Цяпер на месцы колішняга касьцёлу ў Сэрвачы знаходзіцца невялічкі пагорак, а на ім мэталічны крыж[36]. Гэта й ёсьць месца пахаваньня камандзіра вялейскіх паўстанцаў[2]. Ён загінуў, але да гэтага часу з пакаленьня ў пакаленьне перадаюцца яго апошнія словы:

« Ня мы, дык нашыя косьці здабудуць вольнасьць.[2] »

Курган і першы крыж на месцы пахаваньня былі ўсталяваны ў час міжваеннай Польшчы, у 1933 року. Магіла паўстанцаў каля Ўладык захавалася, скаўты з року Маладэчна ўсталявалі там крыж. Сябры СПА «Волат» калі знаходзяцца ў вандроўцы ў тых мясьцінах, заў­сё­ды збочваюць з маршрута, заходзяць да магілы й ушаноўваюць памяць аб ге­ро­ях хвілінай маўчаньня[36][37].

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • O silach narodowych, «Niepodległość» 1867, nr 39 z 30 sierpnia, s. 5-7.
  • Wacław Koszczyc, Wybrańcy losu, Lwów 1881
  • Wacław Koszczyc, Wici wyroczne, Lwów 1898
  • Eugeniusz Kowalewski, Wspomnienia z przeszłości : przyczynek do historji Powstania Styczniowego na Litwie — Dziennik Wileński — Wilno — 1907; 118 s. [2]
  • Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. tom 1 tom 2 Wilno 1913.
  • Agaton Giller Historja powstania narodu polskiego w 1861—1864 r. T. 2, s. 336 [3] Paryż 1868.
  • Stanisław Zieliński, Bitwy i potyczki 1863—1864; na podstawie materyałów drukowanych i rękopiśmiennych Muzeum Narodowego w Rapperswilu, Rapperswil, 1913. S. 282—283 [4].
  • Stanisław Łaniec, Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s.
  • Матвейчык, Дз. Ч. Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Медысонт, 2013. — 121 с.
  • Матвейчык, Дз. Ч. Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Беларусь, 2016. — 734 с. С. 256.
  • Ona Maksimaitienė, Lietuvos sukilėlių kovos 1863—1864 m. Vilnius : Mintis, 1969. P. 103, 169—170.
  • Смирнов А. Ф. Восстание 1863 года в Литве и Белоруссии / А. Ф. Смирнов. — Акад. наук СССР. Ин-т истории. — Москва : Изд-во Акад. наук СССР, 1963. — 392 с. С. 214.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Матвейчык, Дз. Ч. Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Беларусь, 2016. — 734 с. С. 256.
  2. ^ а б в г д Зьміцер Хацейчык. Вялікая Сэрвач — «раскіданае гняздо» Козел-Паклеўскіх.
  3. ^ Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. T. 1, s. 394 tom 1 tom 2 Wilno 1913.
  4. ^ Agaton Giller Historja powstania narodu polskiego w 1861—1864 r. T. 2, s. 336 [1] Paryż 1868.
  5. ^ Ona Maksimaitienė, Lietuvos sukilėlių kovos 1863—1864 m. Vilnius : Mintis, 1969. P. 103.
  6. ^ Dawid Fajnhauz, 1863: Litwa i Białoruś / D. Fajnhaus. ― Warszawa: Neriton, 1999. ― 357 s. S. 187.
  7. ^ Wacław Koszczyc, Wybrańcy losu, Lwów 1881.
  8. ^ Eugeniusz Kowalewski, Wspomnienia z przeszłości : przyczynek do historji Powstania Styczniowego na Litwie S. 19.
  9. ^ Матвейчык, Дз. Ч. Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Беларусь, 2016. — 734 с. С. 256.
  10. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 84.
  11. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 84.
  12. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 84.
  13. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 84.
  14. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 84.
  15. ^ Eugeniusz Kowalewski, Wspomnienia z przeszłości : przyczynek do historji Powstania Styczniowego na Litwie S. 55.
  16. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 84.
  17. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 84.
  18. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 85.
  19. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 85.
  20. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 87.
  21. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 87.
  22. ^ Ona Maksimaitienė, Lietuvos sukilėlių kovos 1863—1864 m. Vilnius : Mintis, 1969. P. 169.
  23. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 87.
  24. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 87.
  25. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 87.
  26. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 87.
  27. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 87.
  28. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 87.
  29. ^ Ona Maksimaitienė, Lietuvos sukilėlių kovos 1863—1864 m. Vilnius : Mintis, 1969. P. 169.
  30. ^ Stanisław Zieliński, Bitwy i potyczki 1863—1864; na podstawie materyałów drukowanych i rękopiśmiennych Muzeum Narodowego w Rapperswilu, Rapperswil, 1913. S. 282—283.
  31. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 87.
  32. ^ Łaniec, S. Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 / Stanisław Łaniec . — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s. S. 87.
  33. ^ Матвейчык, Дз. Ч. Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Медысонт, 2013. — 121 с S. 390.
  34. ^ Ona Maksimaitienė, Lietuvos sukilėlių kovos 1863—1864 m. Vilnius : Mintis, 1969. P. 169—170.
  35. ^ Суботнік у капліцы-пахавальні Козел-Паклеўскіх.
  36. ^ а б Па Вялейшчыне 1863 году. Выцечка турыстычная.
  37. ^ Браты Козел-Паклеўскія.