Ян Козел-Паклеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ян Ко́зел-Пакле́ўскі

Ян Ко́зел-Пакле́ўскі (1837, Сэрвач Вялікі, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 7 траўня 1896, Бабруйск, Менская губэрня, Расейская імпэрыя) — палкоўнік войск польскіх падчас Студзеньскага паўстаньня, кіраўнік 3-га корпусу паўстанцкіх войск (1863—1864), камэндант Варшавы. Чалец Літоўскага Правінцыйнага камітэту.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1852 годзе паступіў у кадэцкі корпус у Санкт-Пецярбургу, пасьля заканчэньня (1856) вучыўся ў Ваенна-інжынэрнай Акадэміі. Тут ён пазнаёміўся з радыкальнымі актывістамі з асяродку службовых асобаў (Яраслаў Дамброўскі, Зыгмунт Серакоўскі). У 1859 зволіўся з вайсковай службы ў чыне штабс-капітана ды пераехаў ў Парыж, дзе працягнуў вучобу. Там ён знаёміцца зь Людвікам Міраслаўскім.

Удзел ў паўстаньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1861 пераяджае ў Вільню ды засноўвае Камітэт падрыхтоўкі паўстаньня. Наведваў Маскву, кантактаваў з патаемнымі вайсковымі таварыствамі. Пасьля пачатку паўстаньня ён едзе ў Санкт-Пецярбург па сродкі і штабныя мапы. У красавіку 1863 знаходзіцца ў Варшаве, дзе ўваходзіць ў Центральны паўстанцкі ўрад, з чэрвеня вайсковы камэндант Варшавы. У жніўні прызначаны ваенным кіраўніком Аўгустоўскага павету Гарадзенскай губэрні. Ён прыняў кіраўніцтва войскамі Гарадзенскай губэрні і з 15 сьнежня 1863 быў камандзірам III корпуса сіл паўстанцаў. Ён выехаў у Бэльгію, дзе набыў 3000 вінтовак і стрэльбаў. У той жа час паўстанцы спынілі сваю дзейнасьць у давераным яму рэгіёне.

Пасьля паўстаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У красавіку 1864 ён адправіўся ў Парыж, Дрэздэн. Падчас франка-прускай вайны 1870—1871 ён камандаваў брыгадай пяхоты, сфармаванай у Вандэі. Пасьля паразы ў вайне вырашае вярнуцца на Радзіму, просіць расейскі пашпарт. Пераяжджае ў Царства Польскае. Тут у 1872 годзе, аднак, насуперак абяцаньням расейцаў, арыштаваны і паўстаў перад камісіяй па расьсьледаваньні, дзе даў разгорнутыя паказаньні і склаў клятву вернасьці. Прысуджаны да шматгадовае высылкі ў Алма-Аты.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]