Валер Валадзько
Валер Вацлаў Валодзька Valer Vacłaŭ Vałodźka | |
1831 — 8 красавіка 1904 | |
Валер Вацлаў Валадзько | |
Мянушка | Сахі-бэй, Вацлаў Кошчыц |
---|---|
Месца нараджэньня | Менская губэрня, Расейская імпэрыя |
Месца сьмерці | Львоў |
Род войскаў | вайсковы інжынэр |
Бітвы/войны | Паўстаньне 1863—1864 гадоў |
Валер Вацлаў Валадзько псэўданім Сахі-бэй і Вацлаў Кошчыц (нар. 1831, пам. 8 красавіка 1904) — польскі й беларускі празаік, дзяяч палітычны, інжынэр[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў са шляхецкага роду. Пачаткова служыў у войску Расейскай імпэрыі як афіцэр. Па выбуху студзеньскага паўстаньня перайшоў на бок паўстанцаў. Змагаўся на тэрыторыі Меншчыны, як кіраўнік асобнага атраду. Па паразе паўстаньня эмігравай у Асманскую імпэрыю, дзе пражыў сем гадоў і займаўся будаўніцтвам мастоў і дарог. У 1870 г. пасяліўся ў Львове. Супрацоўнічаў з галіцкімі і варшаўскімі часопісамі, таксама ўдзельнічаў у дзейнасьці канспірацыйнай незалежніцкай арганізацыі. Быў адным з заснавальнікаў Канфэдэрацыі Польскай Нацыі і Зьвязу Польскай Нацыі. Памёр у вялікай нэндзы, пахаваны на Лычакіўскіх могілках у Львове.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Wschód: Ze Stambułu do Angory (1874)[2]
- Praca Syzyfa (1876)
- Wybrańcy losu (1882)
- Ład Boży (1882)
- Krwawy dorobek (1884)
- Gwiazda przewodnia (1884)
- Z tajemnic Wschodu, obrazki i szkice[3] (1886)