Белыя (паўстаньне 1863—1864 гадоў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Белыя (па-польску: Biali) — палітычны лягер лібэральных землеўласьнікаў, буржуазіі і інтэлігенцыі ў Царстве Польскім. Утварыўся ў 1858 годзе, калі расейскі цар Аляксандар II даў дазвол на ўтварэньне Сельскагаспадарчага таварыства ў Варшаве, якое пад кіраўніцтвам Анджэя Замойскага імкнулася да ўсеагульнага скасаваньня паншчыны й замены яе на чынш альбо вызваленьне прыгонных сялянаў. Вакол таварыства сканцэнтраваліся землеўласьнікі і прамыслоўцы, якія дамагаліся ад цара вяртаньня Польскаму Царству палітычнай аўтаноміі, уласнай адміністрацыі і польскага войска, а таксама далучэньня зямель, якія былі забраныя ў Царства — хацелі гэта вярнуць без узьняцьця ў недалёкай будучыні ўзброенага паўстаньня. Белыя не хацелі змагацца ў сувязі з чаканымі рэпрэсіямі польскага народу. Барацьбу за незалежнасьць зьвязвалі з дыпляматычнай інтэрвэнцыяй эўрапейскіх дзяржаваў.

Іхныя палітычныя погляды былі супрацьпастаўлены паўстаньніцкім памкненьням чырвоных, але накіраваныя таксама й супраць пасяленчай палітыкі Аляксандра Веляпольскага.

Найважнейшымі дзеячамі белых былі: