Перайсьці да зьместу

Яўстах Бэнэдыкт Козел-Паклеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўстах-Бэнэдыкт Козел-Паклеўскі
лац. Jaŭstach-Benedykt Kozieł-Pakleŭski

Герб «Козел»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 лістапада 1842
Княгінін Вялейскага павету, Расейская імпэрыя
Памёр невядома
?
Род Козел-Паклеўскія
Бацькі Каятан Козел-Паклеўскі
Вікторыя Ліхадзееўская
Жонка Марыя Анрыета Колёнж, Эліжбэта Козел-Паклеўская
Дзеці Станіслава Марыя Колёнж, Яўстах Вінсэнт Анры Колёнж
Рэлігія каталік

Яўстах-Бэнэдыкт Козел-Паклеўскі (нар. 20 верасьня 1842, Княгінін Вялейскага павету[1] — ?) — паўстанец, фатограф.

Паходзіў са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага гербу Козел. Бацька Каэтан быў судзьдзем, дзед Юзэф-Калясанты Козел-Паклеўскі быў уладальнікам маёнтку Сэрвач, маці Вікторыя паходзіла з роду Ліхадзіеўскіх гербу Ястрабец (герб). Яўстах-Бэнэдыкт Козел-Паклеўскі нарадзіўся 20 верасьня 1842 году ў двары Княгіні, быў ахрышчаны 27 верасьня 1842 г. у Касьцёле Сьвятога Апостала Андрэя ў Крывічах[1]. У 1854—1859 гг. Яўстах-Бэнэдыкт Козел-Паклеўскі навучаўся ў менскай гімназыі, пасьля чаго працягнуў навучаньне ў Горыгорацкім земляробчым інстытуце, дзе ў 1863 г. разам зь іншымі студэнтамі далучыўся да атраду Людвіка Зьвяждоўскага[1]. 6 траўня 1863 г. удзельнічаў у захопе места Горкі[2]. 6 траўня 1863 аддзел Зьвяждоўскага ўступіў у бой з расейскімі войскамі і пацярпеў паразу, пасьля чаго ён распусьціў свой аддзел ды выехаў у Царства Польскае. Яўстах-Бэнэдыкт Козел-Паклеўскі быў арыштаваны, у выніку чаго быў абвінавачаны ва ўдзеле ў паўстаньні й атрымаў 12 гадоў катаргі з канфіскацыяй маёмасьці[2]. Вясной 1864 г. падчас перасылкі ў Маскве здоляў уцякчы разам з Каралям Маліцкім[1]. Эміграваў да Францыі, дзе займаваўся фатаграфіяй, меў сваю студыю фатаграфіі на Элізэйскійскіх палях. У 1864—1869 гг. навучаўся ў Вышэйшай Гандлёвай Школе ў Парыжу.

  1. ^ а б в г Матвейчык, Дз. Ч. Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Беларусь, 2016. — 734 с. С. 58.
  2. ^ а б Вольга Гарбачова, Паўстанцы 1863 году на фотаздымках, №. 12, Мінск: Arche, 2010, С. 126.
  • Матвейчык, Дз. Ч. Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Медысонт, 2013. — 121 с.
  • Матвейчык, Дз. Ч. Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Беларусь, 2016. — 734 с. С. 58.
  • Dawid Fajnhauz, Ruch Konspirocyjny na Litwie i Białorusi, 1846—1848. Warszawa. 1965.
  • Dawid Fajnhauz, 1863: Litwa i Białoruś / D. Fajnhaus. ― Warszawa: Neriton, 1999. ― 357 s.
  • Ona Maksimaitienė, Lietuvos sukilėlių kovos 1863—1864 m. Vilnius : Mintis, 1969.