Якуб Гейштар
Якуб Гейштар | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 6 красавіка 1827
|
Памёр | 3 лістапада 1897 |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | публіцыст |
Кірунак | публіцыстыка |
Мова | летувіская мова і польская мова |
Яку́б Казі́мер Станісла́ў Ге́йштар (18 красавіка 1827, маёнтак Мядэкшы Ковенскага павету, цяпер Кейданскі раён Летувы — 3 (15) лістапада 1897) — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў на Літве (Беларусі) й Летуве, лібэральны публіцыст.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Віленскі дваранскі інстытут, вучыўся на юрыдычным факультэце Пецярбурскага ўнівэрсытэту. У якасьці чальца Ковенскага губэрнскага камітэту ўдзельнічаў у выпрацоўцы ўмоваў сялянскай рэформы, у 1859 годзе напісаў і выдаў за мяжой свой першы публіцыстычны твор — «Голас шляхціца да сваіх сабратаў пра сялянскую свабоду й уласнасьць». Па палітычных перакананьнях падтрымліваў групоўку «белых», быў адным з кіраўнікоў «белае» партыі на беларуска-літоўскіх землях. Узначальваў «Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы», утвораны пасьля сумнавядомага перавароту ў паўстанцкай арганізацыі.
Выступаў супраць Каліноўскага й іншых рэвалюцыйных дэмакратаў, якія намагаліся павярнуць паўстаньне на шлях аграрнай рэвалюцыі. Арыштаваны ў ліпені 1863 г. Сьпярша высланы ва Ўфу, але затым вернуты для дадатковага сьледзтва й сасланы на 12 гадоў катаргі ў Сыбір. У 1872 г. вярнуўся на радзіму. Сьпярша жыў у Сувалках, пазьней у Варшаве, дзе ў 1882 годзе заклаў антыкварную кнігарню. Пакінуў пасьля сябе ўспаміны — каштоўную крыніцу па гісторыі паўстаньня 1863—1864 гадоў.
«Успаміны» Гейштара
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Pamiętniki z lat 1857—1865» зьяўляюцца каштоўнай крыніцай па вывучэньні гісторыі паўстаньня 1863—1864 гг. Над «Успамінамі» Гейштар пачаў працаваць яшчэ ў ссылцы, але галоўная праца была зробленая ў 1873—1874 гг. у Варшаве. Канчаткова завершаныя толькі пад канец жыцьця.
Мэмуары напісаныя ў двух тамах. Першы том зьмяшчае 420 старонак, другі — 382. Тамы аснашчаныя шматлікімі ілюстрацыямі ўдзельнікаў паўстаньня й тых, хто меў да яго дачыненьне. Гейштар падае абшырныя бібліяграфіі й іншыя карысныя дадаткі. Пры выданьні (у віленскай сэрыі «Бібліятэка мемуараў») успаміны былі забясьпечаны зьмястоўнымі прадмовай і камэнтарамі. «Успаміны» зьяўляюцца, па сутнасьці, унікальным біяграфічным слоўнікам удзельнікаў паўстаньня. Гісторык Тадэвуш Корзан напісаў спэцыяльна для гэтага выданьня свае нататкі «З асабістых кантактаў».
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
- Gieysztor, J. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 : w 2 t. / J. Gieysztor; przedmowa i przypisy prof. T. Korzona. — Wilno : Nakładem Tow. Udz. «Kurjer Litewski», 1913. — T. 1. — 422 s.
- Gieysztor, J. Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 : w 2 t. / J. Gieysztor; przedmowa i przypisy prof. T. Korzona. — Wilno : Nakładem Tow. Udz. «Kurjer Litewski», 1913. — T. 2. — 384 s.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Якуб Гейштар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 6 красавіка
- Нарадзіліся ў 1827 годзе
- Нарадзіліся ў Віленскай губэрні
- Памерлі 3 лістапада
- Памерлі ў 1897 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Павонзкаўскіх могілках
- Нарадзіліся 18 красавіка
- Памерлі 15 лістапада
- Паўстанцы 1863—1864 гадоў
- Высланыя ў Сібір
- Пахаваныя ў Варшаве