Вікіпэдыя:Праект:Галоўная старонка/Абнаўленьне-2010

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выступ на «Басовішчы»
Выступ на «Басовішчы»

Hair Peace Salon (бел. «Салён міру і валасоў») — брыт-поп і паўэр-поп гурт зь Менску, які існаваў у 1998—2013 гадах.

Быў адным з галоўных беларускіх прадстаўнікоў брытанскага інды-року. Яго музыка вылучалася ў большасьці ангельскамоўнай лірыкай з эмацыйнай падачай і рэзкімі перападамі настрою ў сьпевах. Гурт выдаў паўнафарматны альбом «Gentleman», а таксама з тузін сынглаў і самотнікаў. Некалькі выканаўцаў з апошняга складу гурту, уключна з франтмэнам і сузаснавальнікам Алегам Вялем, сфармавалі беларускамоўны рок-гурт «Bristeil».
(артыкул цалкам…)

Паломнікі ў Полацку
Паломнікі ў Полацку

Падарожніцтва па Беларусі — падарожжы ў вольны час па Беларусі ў якасьці адпачынку.

У Беларусі ладзілі 11 відаў падарожніцтва: 1) этнаграфічнае, 2) вясковае, 3) экалягічнае, 4) паломніцкае, 5) вайскова-гістарычнае, 6) прамысловае, 7) актыўна-спартовае, 8) лекавальнае, 9) аздараўленчае, 10) крамнае, 11) гастранамічнае. Найчасьцей у Беларусь падарожнічалі людзі з такіх суседніх краінаў, як Латвія, Летува, Польшча і Расея, а таксама зь Нямеччыны і Турэччыны. За 2016 год падарожніцтва склала 2,2 % сукупнага ўнутранага прадукту Беларусі. На 2019 год на падарожніцтва прыпадала 5,6 % ад агульнага ліку занятых у гаспадарцы краіны. Грамадзяне 74-х дзяржаваў маглі прыляцець у Беларусь бязь візы на тэрмін да 30 дзён праз Нацыянальны аэрапорт «Менск» і 5 лётнішчаў абласных цэнтраў. Таксама бязь візы дапускаўся прыезд іншаземцаў на 15 дзён у Берасьцейскую і Гарадзенскую вобласьці праз чыгуначныя вакзалы і памежныя пункты пропуску. Пры гэтым, паслугамі гасьцініцаў, здраўніцаў і сельскіх сядзібаў Беларусі ў большасьці карысталіся мясцовыя жыхары.
(артыкул цалкам…)

Ці ведаеце вы…

З новых артыкулаў (23 жніўня — 23 верасьня)

Гэты дзень у гісторыі

Канэктар 8P8C
Канэктар 8P8C

30 верасьня: Міжнародны дзень перакладніка

  • 1472Ёган Гутэнбэрг надрукаваў першую кнігу — Біблію
  • 1632 — нарадзіўся Рабінзон Круза — герой аднайменнага рамана Даніеля Дэфо
  • 1791 — у Вене адбылася прэм’ера опэры В. А. Моцарта «Чароўная флейта»
  • 1938 — складаньне Мюнхэнскае дамовы, паводле якой Трэці Райх атрымаў кантроль над Судэцкім краем Чэхаславаччыны
  • 1980 — публікацыя стандарту Ethernet (на выяве)
  • 2001 — японскія дасьледнікі зрабілі першыя здымкі гіганцкага кальмара ў прыродных умовах
  • 2005 — адна з дацкіх газэтаў надрукавала скандальныя карыкатуры на прарока Мухамада
  • Тэматычны тыдзень

    Пачаўся тыдзень, прысьвечаны астраноміі. Прыміце ўдзел!

    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.