Вікіпэдыя:Правілы адносна прыватнасьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гэтыя правілы зацьверджаныя Радай павераных Фундацыі Вікімэдыя ў чэрвені 2006 году і афіцыйна ўступілі ў сілу з 1 ліпеня. Абмеркаваньне і прапановы вітаюцца на адпаведнай старонцы.
Спасылка на дадзены тэкст павінна быць унізе (MediaWiki:Copyright) кожнай старонкі.

Сьцісла[рэдагаваць крыніцу]

Калі вы проста праглядаеце сайты праэктаў Вікімэдыя, аб вас зьбіраецца не больш інфармацыі, чым зьбіраецца ў пратаколах працы сярэднестатыстычнага сэрвера ў Інтэрнэце.

Калі вы пішаце або рэдагуеце матэрыялы ў праэктах Вікімэдыя, вы публікуеце кожнае слова з таго, што напісалі, і гэтая інфармацыя будзе захоўвацца неабмежаваны час. Гэта тычыцца артыкулаў, асабістых старонак карыстальнікаў і старонак абмеркаваньняў.

Публікацыя ў вікі і агульнадаступная інфармацыя[рэдагаваць крыніцу]

Простае наведваньне вэб-сайта не прыводзіць да публічнага раскрыцьця вашай асабістай інфармацыі (аднак гл. Пратакаляваньне ніжэй).

Пры рэдагаваньні любой старонкі гэтага вікі-праекту вы публікуеце дакумэнт. Гэта — публічнае дзеяньне, і вы будзеце публічна прызнаныя аўтарам гэтай праўкі.