Вікіпэдыя:Выдаленьне артыкулаў
Гэтая старонка — частка рэкамэндацыяў Вікіпэдыі. Усім удзельнікам рэкамэндуецца прытрымлівацца пададзеных тут нормаў. Аднак, гэтыя нормы — ня догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваньнем гэтай старонкі ўпэўніцеся, што зьмены адпавядаюць пагадненьню. Калі маеце сумневы, спачатку абмяркуйце зьмены на старонцы абмеркаваньня. |
Выдаленьне артыкулаў дазваляе сачыць за якасьцю Вікіпэдыі. Удзельнікі ацэньваюць новыя артыкулы, пры магчымасьці паляпшаюць, альбо, калі на іх думку артыкулы не пасуюць Вікіпэдыі, прапаноўваюць на выдаленьне. Але трэба ўлічваць, што гэта ўжо «апошні сродак», якім ня варта карыстацца занадта часта.
У прынцыпе кожны наведвальнік Вікіпэдыі можа выдаліць зьмест артыкула, аднак у гэтым выпадку выдалены зьмест можна аднавіць у кожны момант. Па-сапраўднаму выдаліць артыкул могуць толькі адміністратары. Выдаленыя артыкулы становяцца нябачнымі звычайным наведвальнікам, але пэўны час захоўваюцца ў базе зьвестак, што пакідае адміністратарам магчымасьць іх аднаўленьня.
Артыкулы выстаўляюцца на выдаленьне тады і толькі тады, калі іх нельга выдаліць згодна з крытэрамі хуткага выдаленьня і калі яны падпадаюць пад крытэры, пералічаныя ніжэй. У іншых выпадках выстаўленьне шаблёну {{Выдаліць}} разглядаецца як вандалізм. Важна памятаць, што згодна з асноўнымі прынцыпамі Вікіпэдыі выдаленьне артыкулаў праводзіцца на падставе абмеркаваньня, а не галасаваньня.
Крытэры выдаленьня
[рэдагаваць крыніцу]Малая значнасьць
[рэдагаваць крыніцу]Скарачэньне: ВП:МЗ |
---|
- Асноўны артыкул: Вікіпэдыя:Крытэры значнасьці
Нягледзячы на тое, што значнасць — паняцьце адноснае і суб'ектыўнае, супольнасьць Вікіпэдыі выпрацавала агульныя крытэры значнасьці, а таксама шэраг больш вузкіх, тэматычных крытэрыяў значнасьці. Ускосная прыкмета малой значнасьці — адсутнасьць (або вельмі малая колькасьць) крыніц інфармацыі (сайтаў і папяровых выданьняў), якія апісваюць тэму артыкула. Хоць варта памятаць, што кожны асобны выпадак для кожнай асобнай тэмы мае разглядацца індывідуальна. Каб узважана вызначыць значнасьць, варта зьвяртацца да адмыслоўцаў і тэматычнай літаратуры і не абмяжоўвацца толькі пошукавымі сыстэмамі інтэрнэту.
Неверагоднасьць
[рэдагаваць крыніцу]Скарачэньне: ВП:НВ |
---|
Досыць важкай падставай да вынясеньня артыкула на выдаленьне можа быць сумнеў у дакладнасьці інфармацыі, пра якую паведамляе артыкул. Гэта можа прысутнічаць у выпадку, калі, напрыклад, ёсьць даволі вялікія сумневы ў надзейнасьці крыніц, на якія спасылаецца артыкул (або артыкул наогул на такія крыніцы не спасылаецца), або ў выпадку, калі ёсьць даволі вялікае падозраньне, што вялікая, вызначальная частка артыкула зьяўляецца арыгінальным дасьледаваньнем яе аўтара. Аднак, варта памятаць, што ў гэтым выпадку гаворка ідзе пра несапраўднасьць артыкула ў цэлым, а не якойсьці яго часткі (што можна выправіць простым рэдагаваньнем або перайменаваньнем).
Калі ж недакладныя сьцьверджаньні маюць пэўнае пашырэньне ў грамадзтве (і актыўна прасоўваюцца праз прэсу, тэлевізію, інтэрнэт), то іх зьмястоўная частка патрабуе тлумачэньня і камэнтара ў артыкулах Вікіпэдыі (напрыклад, пашыраныя памылкі, псэўданавуковыя акадэміі, зьмест і ідэі найноўшых сэктаў і інш.). Замоўчваньне ў гэтым выпадку можа быць горшым, чым тлумачэньні. Але, вядома, такое тлумачэньне ня мусіць быць арыгінальным дасьледаваньнем яго аўтара, а грунтавацца на апублікаваных надзейных крыніцах.
Парушэньне аўтарскіх правоў
[рэдагаваць крыніцу]Скарачэньне: ВП:ПАП |
---|
- Асноўны артыкул: Вікіпэдыя:Аўтарскія правы
Артыкул можна выставіць да выдаленьня, калі ёсьць дастаткова абгрунтаваны сумнеў, што ўдзельнік, які апублікаваў яго зьмест ў Вікіпэдыі, меў на гэта ўсе правы — гэта значыць, тэкст артыкул не скапіявалі зь іншага інтэрнэт-сайту або з кнігі{{Завўага|У выпадку несумнеўнага парушэньня аўтарскіх правоў, артыкул у залежнасьці ад ступені вікіфікацыі і часу, які прайшоў з моманту яго стварэньня, падлягае або хуткаму выдаленьню (у пачатак артыкула выстаўляецца шаблён {{Хутка выдаліць}}), або замене зьместу артыкула на шаблён {{Аўтарскія правы|крыніца, зь якой скапіявалі артыкул}} — такі артыкул адміністратары мусяць выдаліць праз тыдзень, калі яго ніхто не перапрацуе.
Трэба ўважліва ставіцца да асобных фрагмэнтаў такіх тэкстаў, дзе часьцей за ўсё выкарыстоўваюцца тыповыя выразы-клішэ (асабліва навуковай тэматыкі) або пералічэньне характарыстык (напрыклад у акадэмічных апісаньнях расьлінаў, фізычных зьяваў, матэматычных штампаў), калі сам факт наяўнасьці на іншым сайце сапраўды такога ж сказу або нават цэлага абзацу ня можа адназначна сьведчыць пра парушэньне якіхсьці правоў.
Няслушныя крытэры выдаленьня
[рэдагаваць крыніцу]«Выдаленьне» з мэтай паляпшэньня
[рэдагаваць крыніцу]Не засьмечвайце сьпіс кандыдатур на выдаленьне артыкуламі, якія не падпадаюць пад пералічаныя вышэй крытэры, з мэтай прыцягнуць да іх увагу і палепшыць.
Цэлае не адказвае за частку
[рэдагаваць крыніцу]Не стаўце шаблён {{Выдаліць}} у тым выпадку, калі толькі частка артыкула (загаловак, разьдзел, уводзіны) не адпавядаюць правілам Вікіпэдыі. У гэтым выпадку вы можаце самастойна выправіць недапрацоўку — выдаліць або перарабіць залішнія часткі; у выпадку ўзнікненьня спрэчак іх варта разьвязваць на старонцы абмеркаваньня артыкула.
Малы памер артыкула
[рэдагаваць крыніцу]Нязначны памер артыкула (2—3 сказы) — хутчэй нагода да яго паляпшэньня, але ніяк не выдаленьня. Кожны артыкул чакае свайго часу і яго зарана ці запозна пашыраць; такія артыкулы звычайна пазначаюцца шаблёнам {{Накід}}. Варта ўлічыць, што шмат кароткіх артыкулаў-накідаў у асобных момантах значна лягчэй паляпшаць і перарабляць, чым доўгія і перагружаныя тэкстам.
Шаблён да выдаленьня
[рэдагаваць крыніцу]У пачатку артыкула трэба зьмясьціць наступны шаблён: {{Выдаліць|Прычына}} (напрыклад: {{Выдаліць|Памылка ў назьве}}).
У выніку атрымоўваецца:
Гэтая старонка — кандыдатура на выдаленьне. Прычына: Памылка ў назьве.
|
Пры гэтым нельга выдаляць тэкст артыкула. З выстаўленьнем шаблёну артыкул дадаецца ў катэгорыю Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне, якую чысьцяць адміністратары.
Калі вы бачыце артыкул, які, на вашую думку, не пасуе Вікіпэдыі ў тым выглядзе, у якім ён існуе, вы можаце паставіць яго ў сьпіс на выдаленьне. Але артыкул можа мець папярэднія вэрсіі, якія мелі больш карысны зьмест, чым цяпер. Паглядзіце, калі ласка, перад выдаленьнем гісторыю рэдагаваньняў (старонка гісторыя).
Перанакіраваньне як альтэрнатыва выдаленьню
[рэдагаваць крыніцу]Часам неадпаведны артыкул мае назву, якая можа стаць карысным перанакіраваньнем. У такім выпадку выдаленьне не патрабуецца; усякі ўдзельнік можа рашуча паставіць перанакіраваньне на іншы артыкул. Калі такое зьмяненьне выклікае пярэчаньні, то перад аднаўленьнем перанакіраваньня варта паспрабаваць дасягнуць кансэнсусу на старонцы абмеркаваньня.
Абгрунтаваньне выдаленьня артыкула
[рэдагаваць крыніцу]Пры выстаўленьні артыкула да выдаленьня абавязкова трэба прывесьці абгрунтаваньне. Пры абмеркаваньні выдаленьня артыкулаў улічваюцца толькі тыя меркаваньні, якія маюць належнае абгрунтаваньне з дапамогай выразных адназначных аргумэнтаў.
Меркаваньне пра пакіданьне артыкула таксама вельмі пажадана падтрымліваць аргумэнтамі і тлумачэньнямі, чаму аргумэнты тых, хто выказваецца за выдаленьне, не зьяўляюцца дастатковымі. Аднак, простая думка пра тое, што артыкул варта пакінуць, без падрабязнай аргумэнтацыі, заўсёды прымаецца пад увагу пры ацэнцы кансэнсусу адміністратарам (у адрозненьне ад неаргументаванага голасу за выдаленьне). У выпадку адсутнасьці падрабязнай аргумэнтацыі «за пакіданьне», лічыцца, што ўдзельніка не пераканалі аргумэнты за выдаленьне.
Апроч таго, пры выказваньні думкі за пакіданьне артыкула настойліва рэкамэндуецца рашуча выказваць свае ідэі пра кірункі, у якіх варта дапрацаваць або перапрацаваць разгляданы артыкул.
Пераканаўчыя аргумэнты
[рэдагаваць крыніцу]Такога роду аргумэнты лічацца дастаткова пераканаўчымі пры вынясеньні канчатковай пастановы аб лёсе артыкула.
- Значна / нязначна. З прыцягненьнем спасылак (як на вэб-старонкі, так і бібліяграфічных) або зазначэньнем адсутнасці такіх. Тое ж самае тычыцца арыгінальных дасьледаваньняў.
- Верагодна / неверагодна. Артыкул утрымлівае падазроныя хлусьлівыя зьвесткі, якія немагчыма пацьвердзіць ніякімі фактычнымі крыніцамі, і нічога апроч такіх зьвестак.
- Парушае / не парушае аўтарскія правы. Артыкул зь вялікай доляй імавернасьці парушае / не парушае аўтарскія правы
- Згода з аргумэнтацыяй іншага ўдзельніка (меркаваньне ўлічваецца толькі ў выпадку, калі аргумэнтацыя ўдзельніка зьяўляецца абгрунтаванай). Рэкамэндуецца паказваць, ці пагаджаецеся з усёй аргумэнтацыяй або толькі з асобнымі яе часткамі
- Спасылкі на інтэрвікі, аўтарытэты, меркаваньні міжнародных, урадавых, грамадзкіх арганізацыяў.
Слабыя аргумэнты
[рэдагаваць крыніцу]Такія аргумэнты могуць разглядацца хутчэй як падстава да паляпшэньня артыкула шляхам рэдагаваньня (перапрацоўкі або перайменаваньня), чым выдаленьня.
- Артыкул утрымлівае толькі ненэўтральны пункт гледжаньня (НТЗ).
- Артыкул вельмі неаб'ектыўна або вельмі неахайна апісвае разгляданы прадмет, і ні я, ні хтосьці, каго я ведаю зь вікіпедыстаў, не можа прывесьці гэты артыкул у аб'ектыўны выгляд у адпаведнасьці з стандартамі Вікіпэдыі (гэты аргумент губляе сілу, калі адмысловец зьяўляецца ў час абмеркаваньня). Зрэшты, такая сытуацыя ёсьць малаімавернай — практычна кожны дасьведчаны энцыкляпэдыст (незалежна ад уласных захапленьняў) можа давесьці артыкул да мінімальна магчымага накіда ў 2—3 сказы.
- Артыкул засноўваецца на моцна састарэлых крыніцах і супярэчыць сучасным поглядам на паняцьце (аргумент адносны, таму што існуюць шаблёны, якія дазваляюць папярэдзіць аб сумнеўнай актуальнасьці інфармацыі, апроч таго, такі артыкул можа перапрацаваць адмысловец, а старыя погляды могуць выкарыстоўвацца ў сэкцыі пра гісторыю разьвіцьця паняцьця). У выпадку, калі да заканчэньня абмеркаваньня артыкул дапоўнілі сучаснымі зьвесткамі, такая думка пры ацэнцы кансэнсусу на карысьць выдаленьня ня мусіць улічвацца.
- Тэкст зьяўляецца нізкаякасным машынным перакладам зь іншай мовы. Перакладніку лягчэй перакладаць з замежнай мовы ўручную, чым рэдагаваць падобны пераклад.
- Артыкул складаецца з аднаго толькі слоўнікавага азначэньня і нічога больш. Гэты аргумэнт можа ўлічвацца пры вызначэньні кансэнсусу толькі ў выпадку абгрунтаваньня немагчымасьці далейшага разьвіцьця тэксту на гэтую тэму да паўнавартаснага артыкула.
- У артыкуле няма інтэрвікі або іх немагчыма паставіць (існуюць паняцьці, уласьцівыя толькі беларускай мове або беларускай культуры, але нават да іх могуць потым зьявіцца інтэрвікі).
Непераканаўчыя аргумэнты
[рэдагаваць крыніцу]- Энцыкляпэдычна / Неэнцыкляпэдычна. Паняцьце энцыкляпэдычнасьці ня мае выразнага азначэньня, і кожны яго разглядае па-свойму, таму яго нельга разглядаць як аб'ектыўны аргумэнт. Як правіла, такую пазыцыю можна перафармуляваць аргумэнтам «ня значна» або аргумэнтам «неаб'ектыўна». Часам пад гэтым маецца на ўвазе неэнцыкляпэдычны стыль афармленьня артыкула; у такім выпадку гэта не зьяўляецца важкім аргумэнтам да выдаленьня, бо стыль выкладу можа выправіць кожны ўдзельнік.
- Мне не падабаецца гэты артыкул (лічу яго абразьлівым, занадта доўгім, дурным і г.д.). У Вікіпэдыі, калі нейкая зьява існуе, то яе можна апісаць у выпадку дастатковай значнасьці.
- Артыкул стварыў удзельнік або ананім з нулявым унёскам, не валодае вікі-фарматаваньнем (замест выдаленьня дапамажыце яму аформіць артыкул як трэба).