Перайсьці да зьместу

Эдуард Шэварнадзэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдуард Шэварнадзэ
па-грузінску: ედუარდ ამბროსის ძე შევარდნაძე
м. Вашынгтон (ЗША), 1997 г.
м. Вашынгтон (ЗША), 1997 г.
2-і прэзыдэнт Грузіі
26 лістапада 1995 — 23 лістапада 2003
Папярэднік Зьвіяд Гамсахурдзія
Наступнік Міхаіл Саакашвілі
1-ы старшыня парлямэнту Грузіі
2 лістапада 1992 — 26 лістапада 1995
Папярэднік Акакій Асаціяні
Наступнік Зураб Жванія
6-ы міністар замежных справаў СССР
2 ліпеня 1985 — 20 сьнежня 1990
Папярэднік Андрэй Грамыка
Наступнік Аляксандар Бясьсьмертных
Чалец Палітбюро Цэнтральнага камітэту КПСС
1 ліпеня 1985 — 13 ліпеня 1990
11-ы першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Грузіі
29 верасьня 1972 — 6 ліпеня 1985
Папярэднік Васіль Мжаванадзэ
Наступнік Джумбер Паціяшвілі
Міністар унутраных справаў Грузінскай ССР
1965 — 1972
Папярэднік Уладзімер Джанджгава
Наступнік Дылар Хабуліяні
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся25 студзеня 1928
вёска Мамаці, Гурыйскі павет, Грузінская ССР, Закаўкаская СФСР
Памёр7 ліпеня 2014
Тбілісі
ПартыяКПСС (1948—1991), Саюз грамадзянаў Грузіі (з 1993-га)
АдукацыяКутайскі пэдагагічны інстытут (1959)
Сужэнец Нанулі Раджэнаўна Цагарэйшвілі-Шэварднадзэ
Дзеці Сын Паата, дачка Манана
Бацька Амвросі Георгіевіч Шэварнадзэ
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Подпіс Выява аўтографу

Эдуа́рд Амвро́сіевіч Шэварна́дзэ (па-грузінску: ედუარდ ამბროსის ძე შევარდნაძე; 25 студзеня 1928, в. Мамаці, Гурыйскі павет, Грузінская ССР, Закаўкаская СФСР — 7 ліпеня 2014, Тбілісі, Грузія) — дзяржаўны дзяяч СССР і Грузіі.

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка, які быў чальцом КПСС. Аднак дзядзька Зьміцер Шэварнадзэ, які быў мастаком, быў забіты ў 1937 годзе на загад першага сакратара ЦК Кампартыі Грузіі Лаўрэнція Берыі за ладжаньне супраціву разбурэньню сярэднявечнай царквы Ўсьпеньня Багародзіцы ў Тбілісі. Падчас Вялікай чысткі таксама забілі бацьку жонкі, зь якой ён пабраўся шлюбам ў 1951 годзе. Ягоны старэйшы брат Акакій загінуў у 1941 годзе падчас абароны Берасьцейскай крэпасьці, пахаваны ў мэмарыяле на плошчы Цырыманіялаў ў цытадэлі мэмарыяльнага комплексу «Берасьцейская крэпасьць-герой»[1].

Партыйная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1946 г. працаваў на Камуністычны саюз моладзі Грузіі. У 1957—1961 гг. займаў пасаду першага сакратара яго ЦК. Тады ж пазнаёміўся з Міхаілам Гарбачовым, які ўзначальваў камсамол Стаўрапольскага краю Расейскай СФСР. У 1965—1972 гг. займаў пасаду міністра ўнутраных справаў Грузінскай ССР. У 1972—1985 гг. быў першым сакратаром ЦК Кампартыі Грузіі. Пры яго кіраўніцтве ў 1978 г. на 3 гады зьняволілі і яшчэ на 3 гады выслалі ў Расею заснавальнікаў Групы абароны правоў чалавека Зьвіяда Гамсахурдзію і Міраба Коставу[2]. У 1985—1990 гг. быў чальцом Палітбюро ЦК КПСС ды міністрам замежных справаў СССР. Пры падачы ў адстаўку з пасады міністра папярэдзіў пра падрыхтоўку путча[3].

Вяртаньне ў Грузію

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1992—1995 гадах стаяў на чале Ваеннай рады, што зрынула 1-га абранага прэзыдэнта Грузіі Зьвіяда Гамсахурдзію і вяла грамадзянскую вайну супраць яго прыхільнікаў. У 1995 г. абраўся прэзыдэнтам. 23 лістапада 2003 г. падаў у адстаўку з пасады прэзыдэнта над націскам грамадзкіх хваляваньняў[4] ад падмены вынікаў парлямэнцкіх выбараў 2 лістапада[5].

  1. ^ Тацяна Команава (4 красавіка 2009) «Берасьцейская крэпасьць»: хутка прагучыць «Матор!» Праекты. Газэта «Культура», № 14/882. Праверана 29 лютага 2012 г.
  2. ^ Яланта Сьмялоўская (18 чэрвеня 2008) Грузія: спакуса дыктатуры Вакол сьвету. Польскае радыё для замежжаПраверана 29 лютага 2012 г.
  3. ^ Янка Базыль (30 сьнежня 2011) Андрэй Іларыёнаў пра гэбізм. Беларуская салідарнасьцьПраверана 29 лютага 2012 г.
  4. ^ Апазыцыя праводзіць масавы мітынг у Тбілісі Сьвет. Наша Ніва (2 лістапада 2007). Праверана 29 лютага 2012 г.
  5. ^ Джон Лафлэнд Тэхніка каляровых пераваротаў Сець Вальтэра. Навіны Берасьця. Праверана 29 лютага 2012 г.