Аляксандар Ізвольскі
Аляксандар Ізвольскі | |
![]() | |
амбасадар | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
18 сакавіка 1856[1][2][3][4][5] Масква, Расейская імпэрыя[6] |
Памёр: |
16 жніўня 1919[6][1][2][7][3][4][5] (63 гады) XVI акруга Парыжу, Парыж[6] |
Бацька: | Q56308274? |
Адукацыя: | Аляксандраўскі ліцэй і Імпэратарскі Царскасельскі ліцэй |
Алякса́ндар Пятро́віч Ізво́льскі (па-расейску: Александр Извольский; 18 сакавіка 1856, Масква, — 16 жніўня 1919, Парыж) — расейскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З роду Ізвольскіх, сын губэрнатара Пятра Аляксандравіча й брат обэр-пракурора Сьвяцейшага сыноду Пятра Пятровіча Ізвольскіх. У 1875 годзе скончыў Аляксандраўскі ліцэй. Паступіў на службу ў міністэрства замежных справаў, працаваў у Канцылярыі МЗС, затым на Балканах пад пачаткам амбасадара ў Турэччыне князя А. Б. Лабанава-Растоўскага. З 1882 — першы сакратар расейскае місіі ў Румыніі, затым на такой самай пасадзе ў Вашынгтоне. У 1894—1897 міністар-прэзыдэнт у Ватыкане, у 1897 пасланец у Бялградзе, у 1897—1899 у Мюнхэне, у 1899—1903 у Токіё і ў 1903—1906 у Капэнгагене. У 1906—1910 міністар замежных справаў. Прыналежыў да францускае арыентацыі і падштурхоўваў Расею да зьвязу з Ангельшчынай. Пры ягоным удзеле былі складзеныя: расейска-ангельская дамова 1907 году і расейска-японская дамова 1907 году, аўстра-расейская дамова ў Бухляў 1908 году і Расейска-італьянская дамова 1909 году ў Раканіджы. У 1910—1917 амбасадар у Парыжы. Згуляў бачную ролю ў кансалідацыі Антанты і падрыхтоўцы 1-е сусьветнае вайны 1914—1918 гадоў. У траўні 1917 выйшаў у адстаўку і пасьля, знаходзячыся ў Францыі, падтрымліваў ваенную інтэрвэнцыю супраць Савецкае Расеі. Пакінуў успаміны.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б в г SNAC — 2010.
- ^ а б в г Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б в г Roglo — 1997. — 8261991 экз.
- ^ а б в г Proleksis enciklopedija — 2009.
- ^ а б в г д е Извольский Александр Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б Encyclopædia Britannica
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аляксандар Ізвольскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Папярэднік Уладзімер Ламсдорф |
Міністар замежных справаў Расеі 1906—1910 |
Наступнік Сяргей Сазонаў |