Перайсьці да зьместу

Вятчын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вятчын
трансьліт. Viatčyn
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жыткавіцкі
Сельсавет: Марохараўскі
Вышыня: 150 м н. у. м.
Насельніцтва: 309 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2353
Паштовы індэкс: 247965
СААТА: 3216812011
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°26′42″ пн. ш. 28°9′46″ у. д. / 52.445° пн. ш. 28.16278° у. д. / 52.445; 28.16278Каардынаты: 52°26′42″ пн. ш. 28°9′46″ у. д. / 52.445° пн. ш. 28.16278° у. д. / 52.445; 28.16278
Вятчын на мапе Беларусі ±
Вятчын
Вятчын
Вятчын
Вятчын
Вятчын
Вятчын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вятчы́н[2]вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на шашы Р57, за 9 км на ўсход ад Дзякавічаў. Вятчын уваходзіць у склад Дзякавіцкага сельсавету.

Вядома з XVI стагодзьдзя як вёска ў Слуцкім павеце Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі. У 1795 годзе ў Мазырскім павеце Менскай губэрні. У 1917 годзе ў Дзякавіцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.

З 1924 да 1954 году вёска зьяўлялася цэнтрам Вятчынскага сельсавету Жыткавіцкага раёну Мазырскай акругі (да 1930 году і ў 1935—1938 гады), з 1938 году — Палескай, з 1954 году — Гомельскай вобласьці.

З пачатку вайны 1941 году да прыходу Чырвонай Арміі 6 ліпеня 1944 году фашыстамі было расстраляна 80 жыхароў, 27 чалавек былі адпраўленыя на катаржныя работы ў Нямеччыну.

Да 10 студзеня 2023 году ўваходзіла ў склад Дзякавіцкага сельсавету[3].

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 641 жыхар, 75 двароў
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 1177 жыхароў, 158 двароў; 1994 год — 681 жыхар, 322 двары; 1999 год — 564 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 309 жыхароў[1]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Царква

Вуліцы: Азёрная, Азёрны завулак, Лугавая, Лугавы завулак, Лясная, Падлясная, Першамайская, Першамайскі завулак, Палеская, Пасялковая, Пасялковы завулак, Паштовая, Савецкая, Савецкі завулак, Садовая, Чыгуначная.

  1. ^ а б Перапіс 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 176
  3. ^ Пастанова Гомельскага абласнога савету дэпутатаў №423 ад 27-12-2022 "Об изменении административно-территориального устройства Октябрьского района Гомельской области"

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]