Дзякавічы
Дзякавічы | |
трансьліт. Dziakavičy | |
Першыя згадкі: | 1572 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жыткавіцкі |
Сельсавет: | Марохараўскі |
Вышыня: | 140 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 555 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2353 |
Паштовы індэкс: | 247966 |
СААТА: | 3216812016 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°27′3″ пн. ш. 28°1′11″ у. д. / 52.45083° пн. ш. 28.01972° у. д.Каардынаты: 52°27′3″ пн. ш. 28°1′11″ у. д. / 52.45083° пн. ш. 28.01972° у. д. |
± Дзякавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дзя́кавічы[1] — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на поўнач ад Княж-возера. Дзякавічы ўваходзіць у склад Марохараўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У летапісных крыніцах Дзякавічы вядомы з 1572 году. У XVI—XVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі.
Пасьля сялянскай рэформы 1861 году ўтворана Дзякавіцкая воласьць з цэнтрам у сяле Дзякавічы, у склад якой уваходзіла 11 навакольных вёсак. Тут у пераважнай большасьці жылі людзі ўсе з чатырма прозьвішчамі: Чэркас, Жураўлевіч, Рагалевіч і Кудзелька, адпаведна і хутары, пасяленьні былі — Чэркасы, Жураўлі, Кудзелічы, назвы якіх захаваліся да сёньняшняга дня.
Пры правядзеньні рэформы на вёску былі выдзелены 42 надзелы. У 1886 годзе ў валасным цэнтры налічвалася 59 двароў, пражывала 632 чалавекі абодвух палоў, разьмяшчалася валасное ўпраўленьне. Насельніцтва займалася лоўляй рыбы, вырошчваньнем жывёлы на продаж. Ва ўрочышчы Майсееўка працаваў вадзяны млын.
У гады Другой сусьветнай вайны Дзякавічы разьдзялілі трагічны лёс Хатыні. 6 сакавіка 1943 году ў час блякаваньня партызанскіх зонаў немцы ўварваліся ў вёску і аб’явілі ўсяму насельніцтву, каб яны падрыхтаваліся да пераезду ва Ўкраіну, абяцаючы ім, што там яны атрымаюць добрыя зямельныя ўчасткі. Калі насельніцтва сабралася, тады фашысты адабралі ў грамадзян усю маёмасьць, а ўсё насельніцтва было сагнана ў адзін хлеў, дзе ўсе былі зажыва спалены. У той страшны дзень загінулі амаль усе жыхары вёскі.
Да 10 студзеня 2023 году ўваходзіла ў склад и была цэнтрам Дзякавіцкага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 632 жыхары, 59 двароў
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 1124 жыхары, 165 двароў; 1994 год — 786 жыхароў, 267 двароў; 1999 год — 675 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 555 жыхароў
Помнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы ўсталяваны помнік вяскоўцам, якія былі спалены жывымі ў 1943 годзе. На мармуровай пліце мэмарыяльнага комплексу зьмешчаны наступны жалобны подпіс: «Тут 6 сакавіка 1943 году нямецкімі вылюдкамі былі жывымі спалены жыхары вёскі Дзякавічы (старыя, жанчыны, дзеці) — 651 чалавек. Людзі добрыя, помніце: мы любілі Радзіму і вас, дарагія. Мы згарэлі жывымі ў агні. Не забудзьце, не забудзьце…»
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква
Вуліцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Азёрная вуліца
- Азёрны завулак
- Зялёная вуліца
- Кавальская вуліца
- Лугавая вуліца
- Новая вуліца
- Новы завулак
- Паркавая вуліца
- Савецкая вуліца
- Савецкі завулак
- Сонечная вуліца
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 176
- ^ Пастанова Гомельскага абласнога савету дэпутатаў №423 ад 27-12-2022 "Об изменении административно-территориального устройства Октябрьского района Гомельской области"
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.