Перайсьці да зьместу

Бялёў (Жыткавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бялёў
трансьліт. Bialioŭ
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жыткавіцкі
Сельсавет: Марохараўскі
Насельніцтва: 920 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2353
Паштовы індэкс: 247962
СААТА: 3216828006
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°17′32″ пн. ш. 28°1′30″ у. д. / 52.29222° пн. ш. 28.025° у. д. / 52.29222; 28.025Каардынаты: 52°17′32″ пн. ш. 28°1′30″ у. д. / 52.29222° пн. ш. 28.025° у. д. / 52.29222; 28.025
Бялёў на мапе Беларусі ±
Бялёў
Бялёў
Бялёў
Бялёў
Бялёў
Бялёў

Бялёў[2] — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 2 км на поўнач ад аўтадарогі Берасьце — Гомель (М10). Бялёў уваходзіць у склад Марохараўскага сельсавету.

Каля вёскі Бялёў знаходзіцца найвышэйшы пункт раёну і ўсяго Прыпяцкага Палесься — 184,1 м.

У летапісных крыніцах Бялёў вядомы з XVI стагодзьдзя.

З 20 жніўня 1924 году ўваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Бялёўскага сельсавету Жыткавіцкага раёну Мазырскай акругі (ліпень 1924 году — 26 ліпеня 1930 году, 21 чэрвеня 1935 году — 20 лютага 1938 году), з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці[3]. З 16 ліпеня 1954 году ўваходзіць у склад Марохараўскага сельсавету.

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 449 жыхароў, 75 двароў
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 995 жыхароў; 1909 год — 913 жыхароў, 212 двароў; 1994 год — 1026 жыхароў, 456 двароў; 1999 год — 1109 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 1054 жыхары, 422 двары; 2010 год — 984 жыхары; 2018 год — 920 жыхароў[1]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Царква Нараджэньня Божай Маці

Вуліцы: Інтэрнацыянальная, Ленінская, М. Клявы, Моладзевая, Набярэжная, Савецкая, Сонечная.

  1. ^ а б Буклет Марохараўскага сельсавету па стане на 1 студзеня 2018 году (рас.) / Афіцыйны сайт Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэту
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 179
  3. ^ Белёвский сельский Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]