Вялікія Лепясы
Вялікія Лепясы | |
трансьліт. Vialikija Liepiasy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Кобрынскі |
Сельсавет: | Бухавіцкі |
Насельніцтва: | 1613 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1642 |
Паштовы індэкс: | 225876 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°14′15″ пн. ш. 24°22′56″ у. д. / 52.2375° пн. ш. 24.38222° у. д.Каардынаты: 52°14′15″ пн. ш. 24°22′56″ у. д. / 52.2375° пн. ш. 24.38222° у. д. |
± Вялікія Лепясы |
Вялі́кія Лепясы́[1] — вёска ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці, на ўсходнім беразе Лепясоўкі. Вялікія Лепясы ўваходзяць у склад Бухавіцкага сельсавету. Насельніцтва на 2010 год — 1613 жыхароў.
Знаходзяцца за 2 км на поўнач ад Кобрыню і за 48 км на ўсход ад Берасьця. Празь вёску праходзіць аўтадарога Кобрынь — Баранавічы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пісьмовых крыніцах назва сустракаецца з XVI стагодзьдзя як вёска ў складзе Кобрынскай эканоміі ў Троцкім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага. У 1563 року Лепясы — маёнтак у Берасьцейскім ваяводзтве. У вёсцы збудавалі манастыр з царквой Крыжа Гасподняга, які ў 1638 року атрымаў 1 валоку 9 моргаў землі і дазвол на рыбную лоўлю ад В. Прышыхоцкага і яго жонкі Р. Пякарскай.
Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расейскай імпэрыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 року ў Гарадзенскай губэрні. У 1890 року Лепесы — вёска ў Стрыгаўскай воласьці Кобрынскага павету (314 дзесяцінаў землі). У 1897 року вёска Вялікія Лепясы (2 вёрсты ад чыгункі Берасьце — Бранск і ракі Мухавец) складалася з 35 двароў, меліся хлебазапасны магазын, карчма (у жылой хаце) і харчовая крама, працавала цагельня. Каля вёскі месьціліся: дом аховы пры плаціне № 4 (8 жыхароў), маёнтак (8 жыхароў), вайсковыя кашары (пры Маскоўска-Варшаўскай шашы, 2562 вайскоўцаў), 2 палкавыя цэрквы, палкавыя майстэрні, вайсковы клюб з буфэтам, салдацкая чайная і прадуктовая крама.
З 1921 па 1939 рокі вёска ў складзе Стрыгаўскай гміны Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва міжваенннай Польскай Рэспублікі. У вёсцы налічвала 33 двары, у маёнтку — 2 двары. У 1930-я рокі працавалі школа, вечаровыя курсы, хата-чытальня.
З 1939 року ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 року частка Кобрынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. З 12 кастрычніка 1940 року вёска — цэнтар Лепясоўскага сельсавету, з 30 кастрычніка 1959 року ў Яроміцкім, з 19 ліпеня 1976 року ў Бухавіцкім сельсаветах.
У 1940 року ў вёсцы налічвалася 75 двароў, цагельня, крама, упраўленьне сельсавету, пачатковая школа, хата-чытальня, дзіцячы садок. На тэрыторыі сельсавету знаходзілася 13 населеных пунктаў, 276 хутароў (1530 жыхароў), 475 двароў, 2368 жыхароў. Падчас Вялікай Айчыннай Вайны Вялікія Лепесы акупавалі з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 року. У 1947 року ў вёсцы дзейнічалі мэдычны пункт і цагельня.
У 1999 року ў вёсцы налічвалася 457 гаспадарак. Вёска ўваходзіла ў склад калгасу «Кобрынскі» (цэнтар — вёска Імянін)[2].
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы (цяпер у межах места Кобрыню) дзейнічае прадпрыемства па вырабе цэглы КУПТП «Лепясы»[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1897 год — 227 чал.
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 284 чал.; 1911 год — 379 чал., кашары (2578 чалавек), маёнтак Дз. Грозмана (25 жыхароў), 10 чалавек пражывалі пры плаціне.; 1921 год — 184 чал. у вёсцы, у маёнтку — 11 чалавек.; 1940 год — 409 чал.; 1959 год — 457 чал.; 1970 год — 882 чал.; 1999 год — 1246 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 511 двароў, 1420 чал.; 2010 год — 1613 чал.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы нарадзіўся палескі паэт Дзьмітро Фалькоўскі, які пісаў на ўкраінскай мове. У 1998 року ў вёсцы адкрылі помнік (мэмарыяльны знак) паэту, а таксама назвалі ў яго гонар вуліцу[4], на якой знаходзілася бацькава хата паэта.[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 183
- ^ Вялікія Лепясы(недаступная спасылка) на Kobrin-online.com
- ^ Каталёг-даведнік «Малы і сярэдні бізнэс Беларусі»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Сьпіс вуліцаў вёскі Вялікія Лепясы (рас.)
- ^ До тебе, Світе. Українська література Берестейщіні // Під. ред. Цвид Антон Петрович. — Київ, 2003. — С. 190.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікія Лепясы // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Кобрынскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 624 с.: іл. ISBN 985-6302-44-7.