Перайсьці да зьместу

Скагерак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа Катэгату і Скагераку

Скагерак (па-швэдзку: Skagerrak, па-дацку: Skagerrak, па-нарвэску: Skagerrak) — праліў паміж нарвэскім узьбярэжжам Скандынаўскага паўвостраву, паўвостравам Ютляндыя і швэдзкім Богуслэнам, які злучае Паўночнае мора з Балтыйскім морам праз праліў Катэгат. Даўжыня 240 км, шырыня 80—90 км. Глыбіня дасягае 700 мэтраў у раёне Нарвэскай траншэі.

Мяжа з Паўночным морам праходзіць між дацкім Ганстгольмам і нарвэскім Ліндэснэсам, мяжа з Катэгатам — між Скагенскім паўночным мысам і маяком Патэр Ностэр, што ў аднайменных шхэрах ля швэдзкага Гётэборгу.

Назва праліву паходзіць ад назвы гораду Скаген і нідэрляндзкага і ніжненямецкага rak — «прамая лінія», т.б. «Прамы шлях міма Скагену».

Салёнасьць вады ў праліве — 30 psu. Флёра і фаўна прадстаўлена каля 2 000 марскіх відаў.

Скагерак быў стратэгічна важнай пазыцыяй для Нямеччыны падчас абедзьвюх сусьветных войнаў. Падчас Першай сусьветнай вайны тут адбылася адна з найбуйнейшых марскіх бітваў — Ютляндзкая бітва.

Неабходнасьць кантролю над пралівам паслужыла для Нямеччыны адной з прычынаў для ўварваньня ў Данію і Нарвэгію падчас Другой сусьветнай вайны.

Прадстаўнікі фаўны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14)