Вынішчы
Вынішчы | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Слуцкі |
Сельсавет: | Покрашаўскі |
Насельніцтва: | 181 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1795 |
Паштовы індэкс: | 223648 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°9′14″ пн. ш. 27°35′12″ у. д. / 53.15389° пн. ш. 27.58667° у. д.Каардынаты: 53°9′14″ пн. ш. 27°35′12″ у. д. / 53.15389° пн. ш. 27.58667° у. д. |
± Вынішчы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вынішчы[1], да 2006 году Вы́нісцы[2] — вёска ў Слуцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Покрашаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У часы, калі слуцкія землі былі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, група палякаў за нейкую правіннасьць была выселена з Польшчы і паселеная асобна ў Слуцкім княстве. Пра іх можна сказаць, што яны былі вынішчаны, бо назаўжды выселены з родных мясьцін. Адсюль і атрымала сваю першапачатковую назву Вынішчы.[3]
З 1745 году згадваецца капліца.[4]
Да 1924 году ўваходзіла ў склад Грэскай волаьці Слуцкага павету Менскай губэрні.
У 1926 годзе згадваецца школа. Навучаньне праходзіла на беларускай або на польскай мове.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны вёска ўцалела, як сьведчаць мясцовыя жыхары, дзякуючы веры. 19 лютага 1943 году ў вёсцы было пастаўлена пяць крыжоў. Ужо 23 лютага было спалена 9 вёсак, а Вынісцы ацалелі. З таго часу кожны год 19 лютага жыхары сталі хадзіць вакол вёскі, падыходзілі да кожнага крыжа і прасілі, каб Бог засьцярог ад вайны. Да крыжоў у Вынісцах і суседніх вёсках засталося асаблівае стаўленьне: кожны вернік час ад часу прывязвае да крыжа сьветлую хустку з вышытым на ёй крыжам.[5]
У 1993 годзе пабудаваны новы касьцёл.
У 2006 годзе вёска Вынісцы была перайменавана ў Вынішчы.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1897 год — 508 чалавек
- 1924 год — 690 чалавек
- 1998 год — 276 чалавек
- 2009 год — 181 чалавек[6]
Канфэсійны склад насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1857 годзе ў вёсцы пражываў 181 чалавек каталіцкага веравызнаньня.[7]
Паводле перапісу насельніцтва 1897 году, у вёсцы пражывала 107 чалавек праваслаўнага веравызнаньня, 387 чалавек каталіцкага веравызнаньня.[8]
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Каталіцкая капліца на могілках (пасьля 1990)
- Капліца-надмагільле
- Каменныя крыжы
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Перечень изменённых наименований географических объектов
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ В. А. Жучкевіч. «Краткий топономическнй словарь Белоруссии». Мінск, выдавецтва БДУ, 1974
- ^ Catholic.by — Вынішчы — парафія Нараджэння Св. Яна Хрысціцеля
- ^ Catholic.by — Вынішчы — вёска, якую ў вайну ўратавалі крыжы
- ^ Вынікі перапісу 2009 году
- ^ Списки населенных мест Минской губ. по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело] : 1857 г. — 1857. — 803 л.. — (Фонд Центрального статистического комитета МВД. Опись № 4). 1. Территория России (коллекция). 2. Населенные места — Минская губерния. С. 340
- ^ Населенные места Российской империи в 500 и более жителей с указанием всего наличного в них населения и числа жителей преобладающих вероисповеданий, по данным первой всеобщей переписи населения 1897 г. / предисл.: Н. Тройницкий. — Санкт-Петербург : типография «Общественная польза», 1905. — X, 270, 120 с ; 27. — (Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 г. / под ред. Н. А. Тройницкого) . — Указ. сокращений, принятых в тексте: с. VII. 1. Население — Вероисповедный состав — Россия — 1897; 2. Население — Переписи — Россия — 1897. С. 118