Перайсьці да зьместу

Вольфганг Паўлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вольфґанґ Паўлі»)
Вольфганг Эрнст Фрыдрых Паўлі
па-нямецку: Wolfgang Ernst Pauli
Дата нараджэньня 25 красавіка 1900(1900-04-25)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 15 сьнежня 1958(1958-12-15)[4][1][2][…] (58 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак падстраўнікавай залозы[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы Мюнхэнскі ўнівэрсытэт
Занятак фізык-тэарэтык
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы Вышэйшая тэхнічная школа (Цюрых)
Вядомы як прадказальнік існаваньня нэўтрына
аўтар прынцыпу выключэньня (забароны)
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства, Баварская акадэмія навук[d], Швэдзкая каралеўская акадэмія навук, Гайдэльбергская акадэмія навук[d], Нідэрляндзкая каралеўская акадэмія навук[d], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Амэрыканская асацыяцыя прасоўваньня навукі[d][6] і Амерыканскае фізічнае таварыства[d][6]
Навуковы кіраўнік Арнольд Зомэрфэльд
Вучні Markus Fierz[d], Sigurd Zienau[d] і Hans Frauenfelder[d]
Бацька Wolfgang Joseph Pauli[d][7]
Маці Berta Kamilla Pauli[d]
Узнагароды Нобэлеўская прэмія па фізыцы (1945 год)

Во́льфґанґ Эрнст Фрыдрых Па́улі (па-нямецку: Wolfgang Pauli; 25 красавіка 1900, Вена — 15 сьнежня 1958, Цюрых) — фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1945 году. Зрабіў вялізарны ўнёсак у разьвіцьцё квантвае мэханікі, квантавай электрадынамікі, фізыцы магнетызму, тэорыі адноснасьці ды агульнай тэорыі поля, фізыцы элемэнтарных часьцінак. Прадказаў існаваньне нэўтрына, сфармуляваў прынцып выключэньня (забароны).

Вольфганг Паўлі нарадзіўся ў сям’і вядомага прафэсара хіміі. З маленства праявіў выключныя матэматычныя здольнасьці. Ва ўзросьце васемнаццаці гадоў скончыў гімназію ў Вене. Адразу напісаў артыкул, прысьвечаны энэргіі гравітацыйнага поля, які потым быў надрукаваны ў часопісе «Physicalische Zeitschrift». Паступіў у Мюнхэнскі ўнівэрсытэт, дзе ягоным навуковым кіраўніком стаў Арнольд Зомэрфэльд. Паўлі атрымаў ступень доктара ў 1921 годзе[8]. У 1921 годзе працаваў асыстэнтам у ГётынгенеМ. Борна). У 1922 годзе працаваў у Капэнгагене (ў Нільса Бора). Ад 1923 да 1928 году выкладаў ва ўнівэрсытэце Гамбургу. У 1924 годзе выявіў прынцып забароны, які зараз завецца прынцыпам Паўлі. Ад 1928 году займаў катэдру тэарэтычнай фізыкі Вышэйшай тэхнічнай школы ў Цюрыху. Падчас Другой сусьветнай вайны працаваў у Інстытуце вышэйшых дасьледаваньняў (Прынстан, ЗША). У 1945 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію за ўнёсак у разьвіцьцё квантавай тэорыі. Пасьля заканчэньня вайны вярнуўся ў Цюрых, дзе працаваў да сьмерці. Памёр 15 сьнежня 1958 году ад раку падстраўнікавай залозы.

Зрабіў значны ўнёсак у фізыку элемэнтарных часьцінак. У 1931 годзе выказаў гіпотэзу існаваньня нэўтрына - безмасавай часьціцы, якая забясьпечвала закон захаваньня энэргіі пры бэта-распадзе. У 1950-я сфармуляваў CPT-тэарэму.

  1. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  2. ^ а б Wolfgang Pauli // Babelio (фр.) — 2007.
  3. ^ Wolfgang Ernst Pauli // KNAW Past Members (анг.)
  4. ^ а б в Рожанский И. Д. Паули Вольфганг // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  6. ^ а б NNDB (анг.) — 2002.
  7. ^ Istituto dell'Enciclopedia Italiana Pauli, Wolfgang // Enciclopedia on line (італ.)
  8. ^ Лауреаты Нобелевской премии по физике: Биографии, лекции, выступления. — СПб.: Наука, 2005. — Т. 1. 1901-1950. — С. 613. — ISBN 5-02-025018-X
  • Голин Г. М. Паули = Паўлі // Клясыкі фізычнай навукі = Классики физической науки. — Мн.: Выш. школа., 1981. — С. 133-136. — 190 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вольфганг Паўлісховішча мультымэдыйных матэрыялаў