Верны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Верны (пасёлак)»)
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Верны
Першыя згадкі: XX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Пірэвіцкі
Насельніцтва: 16 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°48′54″ пн. ш. 30°18′32″ у. д. / 52.815° пн. ш. 30.30889° у. д. / 52.815; 30.30889Каардынаты: 52°48′54″ пн. ш. 30°18′32″ у. д. / 52.815° пн. ш. 30.30889° у. д. / 52.815; 30.30889
Верны на мапе Беларусі
Верны
Верны
Верны

Ве́рны[1] — пасёлак у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пірэвіцкага сельсавету. Насельніцтва 16 чал. (2004). Знаходзіцца за 11 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 102 км ад Гомелю. На захадзе мяжуе зь лесам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваны ў пачатку XX стагодзьдзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты 27 верасьня 1943 году расстралялі 56 жыхароў (пахаваныя ў магіле ахвяр фашызму на ўсходняй ускраіне). 48 жыхароў загінулі на франтах. У складзе саўгасу «Пірэвіцкі» (цэнтар — вёска Пірэвічы).

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Пляніроўка складаецца з кароткай прастакутнай вуліцы, блізкай да мэрыдыянальнай арыентацыі і забудаванай двухбакова, рэдка, драўлянымі сядзібамі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]