Перайсьці да зьместу

Валейбол

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Напад дыяганальнага форварда супраць арганізаванага патройнага блёку

Валейбол (па-ангельску: volleyball ад volley — «залп», «удар зь лёту», і ball — «мяч») — від спорту, камандная спартовая гульня, падчас якой дзьве каманды спаборнічаюць на адмысловай валейбольнай пляцоўцы, падзеленай сеткай, імкнучыся накіраваць мяч на бок суперніка такім чынам, каб ён прызямліўся на пляцоўцы суперніка (дабіць да падлогі), альбо гулец каманды-абаронцы дапусьціў памылку. Пры гэтым для арганізацыі нападу гульцам адной каманды дазваляецца ня больш трох дотыкаў да мяча запар (у дадатак да дотыку на блёку).

Цэнтральны орган валейболу як міжнароднага выгляду спорту, які вызначае збор правіл FIVB — Міжнародная валейбольная фэдэрацыя. Валейбол — алімпійскі від спорту з 1964 году[1].

Валейбол — некантактны, камбінацыйны від спорту, дзе кожны гулец мае строгую спэцыялізацыю на пляцоўцы. Найважнымі якасьцямі для гульцоў у валейбол зьяўляюцца скакучасьць для магчымасьці высока падняцца над сеткай, рэакцыя, каардынацыя, фізычная сіла для эфэктыўнага стварэньня атакуючых удараў.

Для аматараў валейболу — распаўсюджаная забаўка і спосаб адпачынку дзякуючы простасьці правілаў і даступнасьці інвэнтара.

Існуюць шматлікія варыянты валейболу, якія адгалінаваліся ад асноўнага віда — пляжны валейбол (алімпійскі від з 1996 году), міні-валейбол, піянэрбол[2].

Найбуйнейшыя спаборніцтвы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Спаборніцтвы праведзены ўпершыню наступны Дэталі
мужчыны жанчыны мужчыны жанчыны
Пад эгідай FIVB
Алімпійскія гульні 1964 Токіё Сьцяг Японіі 1964 Токіё Сьцяг Японіі 2024 Парыж Сьцяг Францыі 2024 Парыж Сьцяг Францыі Праводзяцца раз на 4 гады
Чэмпіянат сьвету 1949 Прага Сьцяг Чэхіі 1952 Масква Сьцяг СССР 2022 Польшча Сьцяг Польшчы / Славенія Сьцяг Славеніі 2022 Нідэрлянды Сьцяг Нідэрляндаў / Польшча Сьцяг Польшчы Праводзіцца раз на 4 гады
Пад эгідай CEV
Чэмпіянат Эўропы 1948 Рым Сьцяг Італіі 1949 Прага Сьцяг Чэхіі 2023 Італія Сьцяг Італіі / Баўгарыя Сьцяг Баўгарыі / Паўночная Македонія Сьцяг Паўночнай Македоніі / Ізраіль Сьцяг Ізраілю 2023 Бэльгія Сьцяг Бэльгіі / Італія Сьцяг Італіі / Эстонія Сьцяг Эстоніі / Нямеччына Сьцяг Нямеччыны Праводзіцца раз на 2 гады

Ад 1990 да 2017 раз на год праводзілася Валейбольная сусьветная ліга. У 1990 годзе яна была праведзена ў Осацы (Японія), У 2012 — у Сафіі (Баўгарыя). У 2006 годзе прызавы фонд складаў $20 млн. Ад 1993 да 2017 году раз на год праводзілася Гран-Пры, у 1993 годзе ў Ганконгу, у 2004 годзе прызавы фонд склаў $1,9 млн.

  1. ^ Афіцыйны сайт МАК
  2. ^ Источник: Энциклопедия Кругосвет. Волейбол (рас.)