Андрус Кубілюс
Андрус Кубілюс | |
па-летувіску: Andrius Kubilius | |
28-ы Прэм'ер-міністар Летувы | |
---|---|
3 лістапада 1999 — 9 лістапада 2000 | |
Папярэднік: | Ірэна Дэгутэнэ |
Наступнік: | Раландас Паксас |
30-ы Прэм'ер-міністар Летувы | |
27 лістапада 2008 — 22 лістапада 2012 | |
Папярэднік: | Гедымінас Кіркілас |
Наступнік: | Альгірдас Буткявічус |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
8 сьнежня 1956 Вільня |
Партыя: | Зьвяз Бацькаўшчыны |
Сужэнец: | Раса Кубілене |
Бацька: | Вітаўтас Кубілюс[d] |
Маці: | Яніна Жэкайтэ[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
А́ндрус Ку́білюс (па-летувіску: Andrius Kubilius; нарадзіўся 8 сьнежня 1956 году ў Вільні) — летувіскі палітык, дзяяч апазыцыі, прэм’ер-міністар Летувы з 1999 да 2000 году і з 2008 да 2012 году.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацька — літаратуразнаўца, Вітаўт Кубілюс, маці — літаратуразнаўца Яніна Жакайтэ. Андрус вучыўся ў 22 віленскай сярэдняй школе з 1963 да 1974 году. У 1979 годзе скончыў фізычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. З 1981 да 1984 году вучыўся ў асьпірантуры. З 1984 да 1990 працаваў у Віленскім унівэрсытэце ў якасьці лябаранта, інжынэра і навуковага супрацоўніка.
З 1988 году Кубілюс прыняў удзел у дзейнасьці Саюдзіса, дзе ў 1990—1992 гадах выконваў функцыі сакратара. У 1992 годзе быў абраны ў Сойм. З 1993 году стаў сябрам партыі Зьвяз Бацькаўшчыны. У 1996—1999 гадах быў першым віцэ-сьпікерам парлямэнту, а ў 1997—1999 гадах кіраваў Камісіяй па эўрапейскіх справах. З 3 лістапада 1999 да 26 кастрычніка 2000 году выконваў абавязкі прэм’ер-міністра Летувы. У 2000—2003 гадах быў першым намесьнікам кіраўніка партыі Вітаўта Ландсбэргіса, а потым заняў яго месца.
У выбарчы тэрмін 2000—2004 гадоў быў лідэрам апазыцыйнай фракцыі кансэрватараў. У наступным Сойме (з 2004 году) выконваў функцыі кіраўніка фракцыі Зьвязу Бацікаўшчыны (2004—2005), кіраўніка Камісіі па эўрапейскіх справах (з 2006 году), а з 10 кастрычніка 2006 году стаў віцэ-сьпікерам Сойму. У парлямэнцкіх выбарах 2008 году чарговы раз атрымаў дэпутацкі мандат. На наступны дзень пасьля выбараў (27 кастрычніка 2008 году) ад імя Зьвязу Бацькаўшчыны падпісаў пагадненьне зь некалькімі партыямі аб стварэньні кааліцыйнага ўраду. 20 лістапада прэзыдэнт Летувы падпісаў загад аб прадстаўленьні на разгляд Сойму кандыдатуры Андруса Кубілюса на пасаду прэм’ер-міністра. 27 лістапада 2008 году Сойм зацьвердзіў яго кандыдатуру.
Жонка — Раса Кубілене — віялянчалістка ў Нацыянальным Сымфанічным аркестры Летувы. Мае двух сыноў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Андрус Кубілюс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Папярэднік Ірэна Дэгутэнэ |
Прэм'ер-міністар Летувы 3 лістапада 1999—9 лістапада 2000 |
Наступнік Раландас Паксас |
Папярэднік Гедымінас Кіркілас |
Прэм'ер-міністар Летувы 27 лістапада 2008 — 22 лістапада 2012 |
Наступнік Альгірдас Буткявічус |