Тарпэда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пуск тарпэды з борта падводнай лодкі тыпу «Вірджынія» (малюнак)
Тарпэдны адсек на францускай атамнай падводнай лодцы Le Redoutable

Тарпэда (ад лац. «электрычныя скаты») — падводная зброя, якая рухаецца сама. Складаецца з цыліндрычнага абцякальнага корпусу з апярэньнем і грэбнымі вінтамі (ці рэактыўным соплам) у хвасьце. У корпусе заключаны зарад выбуховага матэрыялу, дэтанатар, рухавік, паліва для рухавіка (ці батарэі акамулятара), і прыборы кіраваньня. Некаторыя тыпы тарпэдаў дадаткова абсталёўваліся кабінай пілёта-камікадзэ.

Клясыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле тыпу рухавіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • На сьціснутым паветры (да Першай сусьветнай вайны)
  • Парагазавыя — вадкае паліва згарае ў сьціснутым паветры (кіслародзе) з даданнем вады, а атрыманая сумесь круціць турбіну або прыводзіць у дзеянне поршневы рухавік (асобным выглядам парагазавых тарпэд зьяўляюцца тарпэды з ПГТУ Вальтара).
  • Парахавыя — газы ад павольна падпаленага пораху круцяць вал рухавіка або турбіну
  • Электрычныя — акамулятары ці паліўныя элементы сілкуюць электрарухавік, які ў сваю чаргу прывадзіць у рух грэбны вінт
  • Ракетатарпэды — ня маюць грабных вінтоў, выкарыстоўваецца рэактыўная цяга (тарпэда «Шквал»). Неабходна адрозьніваць рэактыўныя тарпэды ад ракетатарпэды, уяўлялых сабой ракеты з баявымі часткамі ў выглядзе тарпэд.

Паводле спосабу навядзеньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Некіравальныя — першыя ўзоры;
  • Прамаідучыя — з магнітным компасам або гіраскапічным паўкомпасам;
  • Манеўруючыя па зададзенай праграме (цыркулявалыя) у раёне меркаваных мэт — ужываліся Нямеччынай у Другой сусьветнай вайне;
  • Саманаводныя пасіўныя — па фізычных палях цэлі, у асноўным па шуме або зьмене ўласцівасьцяў вады ў кільватарным сьледзе; першае ўжываньне — у Другой сусьветнай вайне, акустычныя тарпэды «Цаўкэныг» (Нямеччына, ужываліся падводнымі лодкамі) і «Файдо» (ЗША, ужываліся толькі з самалётаў, бо маглі перанацэліцца на свой карабель);
  • Саманаводныя актыўныя — маюць на борце гідралакатар. Шматлікія сучасныя супрацьлодкавыя і шматмэтавыя тарпэды;
  • Тэлекіравальныя — навядзеньне на мэту ажыцьцяўляецца з борта карабля або падводнай лодкі па правадах (па сродках радыо перадач).

Паводле прызначэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Супрацькарабельныя (першапачаткова ўсе тарпэды, цяпер толькі цяжкія, тыпу 65—76 мм)
  • Унівэрсальныя (прызначаныя для паразы як караблёў, так і падводных лодак (цяпер усе тарпэды калібрам 500—533 мм)
  • Супрацьлодкавыя (маюць значна меншыя габарыты і масу, калібр 254—406 мм)

Першыя савецкія атамныя лодкі праекту 627 меркавалася ўзбройваць найбуйнымі тарпэдамі Т-15, калібрам 1550 мм, якія павінны былі дастаўляць звышмагутныя тэрмаядзерныя зарады (да 100 Мт) да варожых марскіх баз. Аднак праект быў зачынены і лодкі атрымалі звычайныя тарпэды калібра 533 мм.

Таксама важным фактарам для тарпэд зьяўляецца іх калібр. Хоць гэты паказчык тут не іграе такой крытычнай ролі як для снарадаў у артылерыі ці для патронаў у пальнай зброі, але ён вельмі важны.

Даўжыня і вага таксама ўплываюць на сумясьцімасьць. Напрыклад у выпадку пуску тарпэды з самалёта ключавымі фактарамі зьяўляюцца маса, хуткасьць пуска, і наяўнасьць адпаведных кропак крапленьня да тарпэды да самалёта.

Тарпэдныя калібры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кожная тарпэда мае свой калібр, які часта залежыць ад аго для якіх мэт гэтая тарпэда прызначана. Некаторыя калібры тарпэд:

  • ~ 324 мм (12,75 цалі) — уяўляе сабой найболей распаўсюджаны памер для лёгкіх тарпэд
  • 406 мм (16 цалі) — быў памерам раньніх савецкіх спэцыялізаваных супрацьлодкавых тарпэд. 16-цалевыя тарпэдныя апараты былі ўсталяваныя на некаторых савецкіх лодках часта ў дадатак да 21-цалевых (530 мм) апаратаў.
  • 450 мм (17,7 цалі) — памер для лёгкай тарпэды Імпэратарскага флёту Японіі. Гэты калібр таксама шырока выкарыстоўваў італьянскі флёт падчас Другой сусьветнай вайны, ён быў агульны памер тарпэд выкарыстоўваемых тарпэданосцамі. Гэты памер часам завуць 18 цаляў (460 мм).
  • 483 мм (19 цалі) — памер першай саманаводзячай тарпэды ЗША — Марк 24, таксама вядомы як Fido.
  • 533 мм (21 цалі) — уяўляе сабой найболей распаўсюджаны памер для цяжкіх тарпэд, у тым ліку: тарпэд саюзнікаў падчас Другой сусьветнай вайны, тарпэды войскаў NATO, некаторых савецкіх і расейскіх тарпэдаў.
  • 550 мм (~ 21,7 цалі) — гэты калібр тарпэд выкарыстоўваўся ў Францыі да яе ўступленьня ў NATO
  • 610 мм (24 цалі) — тарпэды, найболей вядомы як «тып 93 (доўгая дзіда)», былі выкарыстаныя ў японскіх імператарскіх эсмінцах ВМФ і крэйсераў.
  • 650 мм (~ 25,6 цалі) — зьяўляецца найбуйнейшым тарпэдным дыямэтрам, які выкарыстоўваў расейскі флёт.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тарпэдасховішча мультымэдыйных матэрыялаў