Перайсьці да зьместу

Влёра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Влёра
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Альбанія
Першыя згадкі VI стагодзьдзе да н. э.
Дата заснаваньня VI стагодзьдзе да н.э.
Кіраўніцтва і ўлада
Кіраўнік адміністрацыі Ermal Dredha[d]
Геаграфія
Плошча
  • 12 км²
Вышыня НУМ 12км² м
Часавы пас UTC+1 і UTC+2
Каардынаты 40°27′ пн. ш. 19°29′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 130 827 чал. (2015)
Нацыянальны склад насельніцтва альбанцы
Афіцыйная мова альбанская мова
Этнахаронімы valonesi
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 33
Паштовы індэкс 9401–9494
Нумарны знак VL
Сайт vlora.gov.al (альб.)
Влёра на мапе Альбаніі
Влёра
Влёра
Влёра

Влёра (па-альбанску: Vlora, па-грэцку: ΑυλώναςАўлон, па-італьянску: Valona) — горад на поўдні Альбаніі, адміністрацыйны цэнтар прэфэктуры Влёра і акругі Влёра. Порт на беразе заліву Влёра (Влёрская бухта) Адрыятычнага мора. Насельніцтва — 134 тысячаў жыхароў (2010).

Першыя помнікі антычнасьці ў горадзе Влёра датуюцца VI стагодзьдзем да н.э.. На працягу IV стагодзьдзя да н.э. часта згадваецца ў якасьці важнага порту для караблёў, якія плылі з Атранта і Брындзізі і пераправачнага пункту паміж двума іншымі антычнымі гарадамі ў Альбаніі Бутрынці і Апалёніяй.

У 1481 годзе грэцкі военачальнік на нэапалітанскай службе Кракодылас Кладас пры падтрымцы мясцовых грэцкіх і альбанскіх паўстанцаў адбіў горад у туркаў. Горад знаходзіўся пад кантролем Нэапалітанскага каралеўства дзесяць гадоў.

28 лістапада 1912 году Ісмаіл Кэмалі абвясьціў у Влёры незалежнасьць краіны і горад стаў першай сталіцай незалежнай Альбаніі.

З 1955 па 1962 год порт Влёра выкарыстоўваўся ВМФ СССР як вайскова-марская база, але потым у сувязі з выхадам Альбаніі з Варшаўскай дамовы ў гэтай якасьці быў страчаны.

У 1997 годзе горад быў адным з гарадоў, дзе распачалася грамадзянскай вайны ў Альбаніі.

  • Этнаграфічны музэй
  • Гістарычны музэй
  • Музэй Незалежнасьці
  • Мячэт Мурадые
  • Крэпасьць Каніні, у мястэчку Каніна
  • Крэпасьць Порта-Палерма
  • Руіны крэпасьці Гімара, у мястэчку Гімара
  • Цэрквы Сьвятога Стэфана і Сьвятога Мітры ў мястэчку Дэрмі (XII—XIV стагодзьдзяў)
  • Манастыр Сьвятой Марыі, у мястэчку Звэрнэц
  • Антычны амфітэатар Арыкум (I да н.э.)
  • Царква Маміроі, у мястэчку Арыкум

Гарады-пабрацімы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Авлона // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (маск.) . — СПб., 1890—1907.
  • Влёра — мяжа двух мораў.