Вайдыла
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XIV стагодзьдзе |
Памёр | 1381 |
Вайдыла (? — 1381) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, радца вялікіх князёў Альгерда і Ягайлы, староста лідзкі (1373—1381).
Валодаў Дуброўнай, атрымаў ад вялікага магістра дзьве гуфы (прыкладна каля 15—20 гектараў) зямлі каля ордэнскага замка Рагніту.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вайдэль (Weidel) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова вайд- (вейд-) (імёны ліцьвінаў Войдаўт, Вейдман; германскія імёны Weidelt, Weidman) паходзіць ад гоцкага waida 'поле, паша'[2]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Wadila (Wadelo, Wadel[3], Watilo)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Waydel (Хроніка Віганда), Waydelo (29 верасьня 1379 году[5])[6], Waytil (1379—1380 гады)[7], Woydilo[8], Woydolo[9] (17 лютага 1387 году), Woydilo[a] або Воидило[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» называе Вайдылу «парабкам нявольным, халопам» вялікага князя Альгерда, у якога той сьпярша быў пекарам, потым расьцілаў ложак і падаваў яму ваду піць. Узвышаны Альгердам, атрымаў ад яго ў трыманьне Ліду.
Яшчэ больш узвысіўся за наступным вялікім князем Ягайлам, які ў 1379 годзе даў яму ў жонкі сваю сястру Марыю Альгердаўна. Упамінаецца ў хроніцы Віганда з Марбургу пад 1375 годам, быў пасярэднікам пры перамовах Ягайлы з крыжакамі, як сьведка падпісаў умовы Ягайлы зь Інфлянцкім ордэнам 1379 і 1380 гадоў.
Калі князь Кейстут на кароткі час захапіў у Ягайлы літоўскі сталец, то ён загадаў схапіць і павесіць Вайдылу. Калі Ягайла вярнуў сабе сталец, то ў якасьці помсты за забойства загадаў зьняволіць Вітаўта, сына Кейстута, у Крэўскім замку[10], а сваякоў Кейстутавай жонкі Біруты — Відзімонта і Бутрыма — пакараў сьмерцю[11].
Мова і культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле лацінамоўнага сьпісу Летапісцу вялікіх князёў літоўскіх (Origo regis Jagyelo et Wytholdi ducum Lithuanie), Вайдыла «па-народнаму» называўся «халоп» (wulgariter chlop dictus). Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[12].
Да ўмовы Ягайлы з крыжакамі (1380 год) прывесіў пячаць з рускім надпісам[13][14]:
ВОИДИЛОВА ПЕЧАТЬ
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паводле Origo regis Jagyelo et Wytholdi ducum Lithuanie
- ^ Паводле Віленскага сьпісу
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Heintze A. Die deutschen Familien-Namen, geschichtlich, geographisch, sprachlich. — Halle, 1903. S. 259.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Forssner T. Continental-Germanic Personal Names in England in Old and Middle English Times. — Uppsala, 1916. P. 238.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1491.
- ^ Договор о перемирии на 10 лет между ВКЛ и Тевтонским орденом (1379), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Codex diplomaticus Lithuaniae, 1253—1433. — Vratislaviae, 1845, P. 55.
- ^ Voigt V. Geschichte Preussens, von den ältesten Zeiten bis zum Untergange der Herrschaft des deutschen Ordens. — Königsberg, 1832. S. 354.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 4—5.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 7.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 94.
- ^ Ліцкевіч А. Комплекс звестак «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» пра нобіля Вайдылу: да праблемы верагоднасці і кантэксту // Studia Historica Europae Orientalis. Вып. 6, 2013. C. 154—156.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.
- ^ Semkowicz W. Braterstwo szlachty polskiej z bojarstwem litewskiem w unii Horodelskiej 1413 roku // Polska i Litwa w dziejowym stosunku. — Kraków, 1914. S. 410.
- ^ Ліцкевіч А. Комплекс звестак «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» пра нобіля Вайдылу: да праблемы верагоднасці і кантэксту // Studia Historica Europae Orientalis. Вып. 6, 2013. C. 140, 148.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Ліцкевіч А. Комплекс звестак «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» пра нобіля Вайдылу: да праблемы верагоднасці і кантэксту // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европ : науч. сб. Вып. 6. — Мн.: РИВШ, 2013. — 314 с — C. 138—162.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Валеры Пазднякоў, Вайдыла, Электронная энцыкляпэдыя «Вялікае Княства Літоўскае»