Відзімонт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Відзімонт
лац. Vidzimont
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1382(1382)

Відзімонт, Відымонт (памёр у 1382 годзе) — літоўскі баярын.

Магчыма, валодаў Відзімонтамі каля Палангі на Жамойці[1].

Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Відзімонт (імя)

Відмунд (Widmund) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відзіман, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widiman, Melvid, Torvid) паходзіць ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва', а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5]. Такім парадкам, імя Відзімонт азначае «моц гарлівасьці» (тое ж, што і імя Монтвід)[6].

Адпаведнасьць імя Відмант германскаму імю Witmund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wyndimund[a] або Видимонтъ[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь літоўскага баярскага роду, быў дзядзькам Біруты.

Упамінаецца толькі ў Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх (і пазьнейшых яго сьпісах) у зьвязку з пакараньнем сьмерцю ў 1382 годзе: «Помшчая Вайдзіла, дву вялелі на калясе разьбіці, аднога, Відзімонта, дзядзю маткі князя вялікага Вітаўта, отчня брата маткі яго, што дзяржаў Уляну, потам пак была за Монвідам, а іных баяр многа пасьцінаў, помшчая таго Вайдзіла».

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ліцкевіч А. Комплекс звестак «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» пра нобіля Вайдылу: да праблемы верагоднасці і кантэксту // Studia Historica Europae Orientalis. Исследования по истории Восточной Европы: науч. сб. Вып. 6. — Минск, 2013. С. 154.
  2. ^ Peterson L. Lexikon över urnordiska personnamn. — Institutet för språk och folkminnen, 2004.
  3. ^ Widmund, Nordic Names
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20, 24.
  7. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]