Машэка
Выгляд
Машэ́ка — герой беларускага народнага паданьня, змагар супраць сацыяльнай несправядлівасьці, высакародны разбойнік. Паводле паданьня, каля магілы забітага Машэкі паўстаў Магілёў.
Фальклёрны сюжэт пра Машэку творча выкарыстаў у рамантычным стылі Янка Купала ў паэме «Магіла льва». Да вобразу Машэкі зьвярталіся Яўсьцігней Міровіч, Віталь Вольскі (п’есы «Машэка»), Уладзімер Караткевіч (баляда «Машэка»). Паводле паэмы Янкі Купалы і п’есы Міровіча Рыгор Пукст напісаў опэру «Машэка».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладзімер Станкевіч. Тэлеспэктакль «Машэка» (у 2 дзеях, 1984 г.; паводле Яўсьцігнея Міровіча) // Тэлеканал «Беларусь 3», 21 красавіка 2016 г. Праверана 18 траўня 2016 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |