Фромбарк
| Фромбарк польск. Frombork | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Польшча | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Вармінска-Мазурскае | ||||
| Павет | Бранеўскі | ||||
| Гміна | Фромбарк | ||||
| Магдэбурскае права | 1310 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 7,59 км² | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 54°21′30″ пн. ш. 19°40′59″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 2415 чал. (2018) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовыя індэксы | 14-530 | ||||
| Сайт | frombork.pl | ||||
| Фромбарк на мапе Польшчы Фромбарк | |||||
Фромбарк (па-польску: Frombork, па-нямецку: Frauenburg) — горад у Польшчы на беразе Вісьлінскай затокі, марскі порт і пагранічны пункт пропуску. Уваходзіць у склад Бранеўскага павету Вармінска-Мазурскага ваяводзтва, сядзіба вяскова-гарадзкой гміны Фромбарк. Займае плошчу 7,59 км². Насельніцтва 2415 чалавек (на 2018).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першая летапісная згадка аб паселішчы — 1278 год. Сучасная польская назва горада — гэта фанэтычная перадача нямецкамоўнай назвы «Frauenburg» — «Горад Дзевы (Марыі)», якая паходзіць ад тытулу першага катэдральнага касьцёлу гораду, асьвечанага ў гонар Найсьвяцейшай дзевы Марыі.
Першапачаткова горад быў уласнасьцю біскупаў вармінскіх, з 1320 году адносіўся да Вармінскай капітулы. Па выніках Тарунскага міру 1466 году горад адышоў да Кароны Каралеўства Польскага.
У Фромбарку як вармінскі канонік з 1510 года і амаль бесьперапынна да дня сваёй сьмерці ў 1543 годзе жыў і працаваў Мікалай Капэрнік. З 1772 году горад увайшоў у склад Прусіі.
Напрыканцы ХІХ стагодзьдзя Фромбарк меў такі нізкі статус, што лічыўся невялічкім рыбацкім паселішчам. У 1945 горад горад зноў стаў часткай Польшчы.