Ілава (Вармінска-Мазурскае ваяводзтва)
| Ілава польск. Iława | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Польшча | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Вармінска-Мазурскае | ||||
| Павет | Ілаўскі | ||||
| Дата заснаваньня | 1305 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Бурмістар | Давід Копачэўскі | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 21,88 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 100—150 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 53°35′47″ пн. ш. 19°33′56″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 33 128 чал. (2016)https://olsztyn.stat.gov.pl/vademecum/vademecum_warminsko-mazurskie/portrety_gmin/ilawski/m.ilawa.pdf | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 89 | ||||
| Сайт | ilawa.pl | ||||
| Ілава на мапе Польшчы Ілава | |||||
Ілава (па-польску: Iława) — места ў Польшчы, адміністрацыйны цэнтар Ілаўскага павету Вармінска-Мазурскага ваяводзтва. Утварае гарадзкую гміну, таксама зьяўляецца сядзібай вясковай гміны Ілава. Займае плошчу 21,88 км². Насельніцтва — 33 132 чалавекі (на 2018 год). Места разьмешчанае на паўднёвым беразе возера Язёрак (Ілаўскае Паазер’е), над ракой Ілаўка. У гадах 1975—1998 места адміністрацыйна ўваходзіла ў склад альштынскага ваяводзтва.
Места знаходзіцца на Ілаўскім Паазер’і, над самым доўгім возерам ў Польшчы — Язёрак[1]. Знаходзіцца на землях гістарычнай Памэзаніі і на тэрыторыі, якую з 16. стагодзьдзя называлася Верхняй Прусіяй (па-нямецку: Oberland). Праз Ілаву цякуць рэкі Ілаўка і Тынвалд[2]. У адміністрацыйных межах гораду знаходзіцца самы вялікі востраў унутры тэрыторыі Польшчы — Вялікая жулава[3], на які можна патрапіць з дапамогай парому[4]. Места знаходзіцца на тэрыторыі Зялёных лёгкіх Польшчы — абшару, які адзначаецца чыстатой паветра і разнастайнасьцю прыроды. З захаду і поўначы з горадам мяжуе Краявідавы парк «Ілаўскаге Паазер’е»[5].
Ілава — цэнтар адпачынку, паралімпійскі і турыстычны. У лесе блізка гораду знаходзяцца цэнтры адпачынку Польскага тэлебачаньня Сарнувэк і Тлакавіска, у якія прыязджаюць журналісты[6][7]. З Ілавы можна даплыць да Балтыйскага мора праз возера Язёрак і гістарычны, ўнікальны ў сьвеце Элблондзкі канал[8]. Перад другой сусьветнай вайной места называлі «жамчужынай Аберланда»[9]. Над возерам Сільм знаходзіцца адзін зь некалькіх у сьвеце цэнтраў навучаньня капітанаў марской перавозкі і партовых пілотаў, дзе яны навучаюцца манэўраваць марскімі караблямі з дапамогай мінятурных мадэляў[10]. Места называецца таксама польскай летняй сталіцай традыцыйнага джазу з-за арганізаванага там самага старэйшага фэстывалю гэтага жанру музыкі ў Эўропе — Old Jazz Meeting «Złota Tarka»[11]. У Ілаве знаходзіцца Папская Кальварыя Ілаўскага Паазер’я. Знаходзіцца ў яе Крыжавая дарога, якой станцыі зробленыя ў форме каякаў у памяць двух візытаў Кароля Войтылы над возерам Язёрак, па якім будучы папа рымскі плаваў каякам з моладзьдзю[12]. Ілава знаходзіцца на Дарозе Сьвятога Якуба — аднаго з самых важных хрысьціянскіх шляхоў пілігрымак у сьвеце), якая вядзе да катэдры ў Сант’яга-дэ-Кампастэла ў Іспаніі.
Прырода
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Паводле дадзеных з 1 студзеня 2009 году, плошча места складае 21,88 км², што ставіць яго на трэцяе месца ў Вармінска-Мазурскім ваяводзтве і на пятае месца па колькасьці насельніцтва[13].
Ілава і яго ваколіцы ляжаць у хвалепадобнай марэнай і сандровай тэрыторыі, якая адрозьніваецца разнастайнымі формамі рэльефу. У межах места, на возеры Язёрак (самае доўгае возера ў Польшчы і шостае па велічыні) знаходзіцца востраў Вялікая жулава з астанкамі старажытнапрускага гарадзішча. У навакольлях гораду, на сандравых зямлях, знаходзяцца азёры, у асноўным вадасьцёкавыя, акружаныя значнымі ляснымі комплексамі. У самой Ілаве, апрача вышэйзгаданага Язёрака, ёсьць яшчэ больш за дзясятак дробных азёраў (у тым ліку Малы Язёрак, Ілаўскае, Дул). Разам з Эльблонскім каналам азёры і рэкі Ілаўскага возера ўтвараюць шырокую сыстэму ўнутранай навігацыі, якая злучае навакольныя вадаёмы. Гэты канал дазваляе плыць ад Ілавы да Балтыйскага мора.

У навакольлі Ілавы, сярод іншых, ёсьць:
- Ландшафтны парк Ілаўскага Паазер'я, які мае статус «Зялёныя лёгкія Польшчы»
- Прыродны заказьнік «Чэрвіца»
- Прыродны заказьнік возера Гаўды
- Прыродны заказьнік «Ясьненскае возера» (празрыстасьць вады да 15 м)
- Прыродны заказьнік возера Караш, запаведнік пад аховай Рамсарскай канвэнцыі
- Прыродны заказьнік возера Ільгі
- Ландшафтны парк Дылеўскіх пагоркаў
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Гісторыя места Ілава (па-нямецку «Deutsch-Eylau») бярэ пачатак з 1305 году. У тым жа годзе тэўтонскі камтур Дзяжгоня Зігхонд фон Шварцбург (Sieghond von Schwarzburg) заснаваў асаду на паўвостраве возера Язёрак на месцы старога прускага паселішча і надаў яе мескія правы. У 1317 г. гарадзкі прывілей быў адноўлены. У найстарэйшых дакумэнтах горад фігуруе пад назвамі: «Ілавія» (1317), «Ilow themptonikalis» (1421), «Deutschen Ilow» (1404), «Deutschen Ylaw» (1421), «Ylow» (1437). Горад быў рэзыдэнцыяй тэўтонскага чыноўніка пад камандаваньнем камтура зь Дзяжгоня. У 1362—1363 гадах места ўразіла чума, якая пашкодзіла яго разьвіцьцю.
Тапанімія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Самай старажытнай формай назвы Ілава зьяўляецца лацінская «Ylavia». Гэта форма зьявілася ў лакацыйным дакумэнце з 1317 году. У пазьнейшых дакумэнтах 1333 і 1334 гадоў сустракаецца «Ylav», а ў дакумэнце з 1338 г. форма «Ylau». У пятнаццатым стагодзьдзі зьявіліся формы «Ylow» і «Ylow Thethoneticis». У 1430 і 1438 гадах дакумэнты, выдадзеныя крыжацкім камтурам Дзяжгоня, гаварылі пра «Deutschen Ylaw». У 1443, 1457 і 1458 гадах горад называўся «Ylaw», а ў 1456 г. была прынята форма «Ilau», затым у 1459 г. была зьменена на «Eylaw». У 1457 г. была выкарыстана назва «Deutze Eylau», а ў 1468 г. іншая форма «Dwetsch Eylau». Паміж шаснаццатым і сямнаццатым стагодзьдзямі сустракаюцца назвы: «Teutshen Eylau», «Deutscheneylau» і «Theuto Ilavia». У 18 стагодзьдзі была прынятая форма «Deutsch Eylau», якая выкарыстоўвалася да 1933 году. З 1 студзеня 1934 году назва была зьменена на «Stadt Deutsch Eylau» («Stadt» — ням. горад). З 1945 году польская назвай места стала «Iława» (Ілава), якая была афіцыйна зацьверджана 7 мая 1946 г[14].
Мікрараёны Ілавы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
- Старэ място (Старае места)
- Цэнтрум (Цэнтар)
- Острудзке (Аструдзкае)
- Пястовске (Пястоўкае)
- Млодых (Маладых)
- Кармаран
- Ліповы двур (Ліпавы двор)
- Гаерак
- Подлесьнэ (Падлесьнае)
- Тшыдзестолеця (Трыццаці гадоў)
- Дзельніца Пшэмыслова (Прамысловы раён)
- Любавске (Любаўскае)
- Каперніка
- Новы сьвят (Новы сьвет)
- Слонэчнэ (Сонечнае)
- Маріна Ілава
- Войска польскего (Польскага войска)
- Собескего (Сабескага)
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачатковыя школы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пачатковая школа № 1 імя Мікалая Капэрніка
- Пачатковая школа № 2 з інтэграцыйнымі аддзеламі імя Марыі Канапніцкай
- Пачатковая школа № 3 з інтэграцыйнымі аддзеламі імя Польскіх алімпійцаў
- Пачатковая школа № 4 імя Польскіх падарожнікаў
- Пачатковая школа № 5 з інтэграцыйнымі аддзеламі імя Польскіх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі
- Калектыў школьна-навучальных устаноў — Пачатковая адмысловая школа
- Пачатковая школа ў Цэнтры пастаяннай адукацыі № 1
Сярэднія і панадгімназыйныя школы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Калектыў агульнаадукацыйных школаў імя Стэфана Жэромскага
- Калектыў школаў імя Герояў верасьня 1939 году
- Калектыў школаў імя Канстытуцыі 3 Траўня
- Адмысловы школьна-навучальны асяродак
- Цэнтар адукацыі
- Цэнтар адукацыі дарослых «Альфа»
- Цэнтар прафэсыйнай адукацыі
- Цэнтар пастаяннай адукацыі № 1 (у папраўчай установе)
- Ліцэй для дарослых «Эдума»
Вышэйшыя школы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- філіял Вышэйшай школы імя Паўла Ўладковіца ў Плоцку
- Гданьскі тэхнічны ўнівэрсытэт — Экспэрымэнтальны цэнтар факультэта акіянічнай тэхнікі і суднавых тэхналёгіяў у Ілаве
- Унівэрсытэт Мікалая Капэрніка ў Торуні — Аддзел гідрабіялёгіі (лімналягічная станцыя) у Ілаве
- Морская акадэмія ў Гдыні — Навукова-дасьледчы цэнтар манэўраваньня караблёў (Школа капітанаў) у Ілаве
- Унівэрсытэт Казімера Вялікага ў Быдгашчы — Настаўніцкі каледж замежных моваў у Ілаве
Мастацкія школы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пачатковая дзяржаўная музычная школа 1. ступені імя Тадэвуша Бэрда
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Jeziorak najdłuższe Jezioro w Polsce (пол.)
- ↑ GC6G220 #Rzeka Tynwałd# (Traditional Cache) in Warmińsko-Mazurskie, Poland created by Palin1992@ (пол.). geocaching.com. Праверана 2017-11-24 г.
- ↑ Iława: Wielka Żuława – największa śródlądowa wyspa w Polsce – Moje Mazury (пол.)
- ↑ Prom na wyspę Wielka Żuława, Chodkiewicza Jana Karola, hetm. 14-202 – Prom, numer telefonu (пол.). mapa.targeo.pl. Праверана 2017-11-24 г.
- ↑ Mazury Travel – Portal Warmii i Mazur W-M ROT – Rekreacja: Iława (пол.). mazurytravel.com.pl. Праверана 2017-11-24 г.
- ↑ eholiday.pl Sarnówek (пол.)
- ↑ Tłokowisko Ośrodek Wypoczynkowy Telewizja Polska S.A. (пол.)
- ↑ Iława (пол.). polskieszlaki.pl. Праверана 2020-01-25 г.
- ↑ Iława na starych pocztówkach – Moje Mazury (пол.). mojemazury.pl. Праверана 2017-11-24 г.
- ↑ Szkoła Kapitanów na jeziorze Slim pod Iławą – Moje Mazury (пол.). mojemazury.pl. Праверана 2017-11-24 г.
- ↑ Edupedia – Iława (Słownik nazw geograficznych) (пол.). edupedia.
- ↑ Papieska Kalwaria (пол.)
- ↑ Powierzchnia i ludność w przekroju terytorialnym (пол.). Główny Urząd Statystyczny. Праверана 2009-08-20 г. Архіўная копія ад 2013-12-20 г.
- ↑ Zarządzenie Ministrów: Administracji Publicznej i Ziem Odzyskanych z dnia 7 maja 1946 r. (Monitor Polski z 1946 r. nr 44, poz. 85).