Ан-225 Мрыя
Ан-225 «Мрыя» | |
Тып | грузавы самалёт |
---|---|
Распрацоўнік | «Антонаў» |
Вытворца | «Антонаў» (Украіна) |
Галоўны канструктар | Пятро Балабуеў(uk) |
Першы палёт | 21 сьнежня 1988 (36 гадоў таму) |
Пачатак эксплюатацыі | 22 сакавіка 1989 (35 гадоў таму) |
Канец эксплюатацыі | 27 лютага 2022 |
Статус | зьнішчаны |
Асноўныя эксплюатанты | «Авіялініі Антонава(uk)» |
Гады вытворчасьці | 1988 |
Усяго выраблена | 1 |
Сайт | antonov.com/histo… (укр.) antonov.com/en/hi… (анг.) |
Анто́наў Ан-225 «Мры́я» (укр. Ан-225 «Мрія»; бел. мара, унутранае пазначэньне: выраб 402, па кадыфікацыі НАТО: анг. Cossack — бел. Казак) — транспартны самалёт звышвялікай грузападымальнасьці, распрацаваны АКБ імя Антонава. Кіраўнік праекту — Віктар Талмачоў. Самалёт быў спраектаваны і пабудаваны на Кіеўскім мэханічным заводзе ў 1984—1988 гадах. Першы палёт быў зьдзейсьнены 21 сьнежня 1988 г.
Ан-225 «Мрыя» — самы вялікі ў сьвеце самалёт максымальнай узьлётнай масай 640 т. Памер грузавога адсеку «Мрыі» большы за працягласьць першага палёту братоў Райтаў. Міжнародная фэдэрацыя паветраплаваньня ўнесла Ан-225 у Кнігу рэкордаў Гінэса.
Першапачаткова былі запраектаваныя 2 машыны, адзін асобнік не дабудаваны. Другі выкарыстоўваўся ўкраінскай кампаніяй «Авіялініі Антонава». 27 лютага 2022 року быў зьнішчаны ў часе расейскага нападу на аэрапорт Гастомлю[1].
Рэкорды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агулам Ан-225 «Мрыя» ўсталяваў 270 сусьветных рэкордаў[2], што само па сабе зьяўляецца рэкордам у авіяцыі. Сярод іх, напрыклад:
- Перавозка максымальнага камэрцыйнага грузу ў 247 т;
- Абсалютны рэкорд грузападымальнасьці — 253,8 т[3];
- Перавозка найцяжэйшага ў гісторыі авіяцыі монагрузу — 187,6 т[3] — з Франкфурту (Нямеччына) ў Ерэван (Армэнія);
- Перавозка найдаўжэйшага ў гісторыі авіяцыі монагрузу — 42,1 м — з Шыцьзячжуану (Кітай) у Военс (Данія).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У выніку расейскага нападу згарэў найбольшы ў сьвеце самалёт „Мрія“ Украіна. Радыё Свабода (27 лютага 2022). Праверана 28 лютага 2022 г.
- ^ 30 years of Antonov Airlines (анг.). Антонаў (31 траўня 2019). Праверана 28 лютага 2022 г.
- ^ а б За посадкою Ан-225 «Мрії» в аеропорту Шопена в Варшаві спостерігали онлайн близько 80 тисяч людей (укр.). Антонаў (14 красавіка 2020). Праверана 28 лютага 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ан-225 «Мара», транспартны самалёт звышвялікай грузападымальнасьці (укр.) // Прадпрыемства «Антонаў», жнівень 2015 г. Праверана 28 лютага 2022 г.
Гэта — накід артыкула пра Ўкраіну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |