Андрэй Саньнікаў
Андрэй Саньнікаў | |
па-беларуску: Андрэй Алегавіч Саннікаў | |
Андрэй Саньнікаў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
8 сакавіка 1954 (70 гадоў) |
Сужэнец: | Ірына Халіп |
Бацька: | Алег Саньнікаў |
Маці: | Ала Саньнікава |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Саньнікаў.
Андрэ́й Але́гавіч Са́ньнікаў (нар. 8 сакавіка 1954, Менск, БССР) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, каардынатар грамадзкай праграмы «Эўрапейская Беларусь». Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году.
Паходжаньне і біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзед, Канстанцін Саньнікаў — беларускі рэжысэр[1], народны артыст БССР, адзін з заснавальнікаў Нацыянальнага Купалаўскага тэатру[2].
У 1971 годзе Саньнікаў скончыў 42-ю менскую школу, у 1977 — перакладніцкі факультэт Менскага Дзяржаўнага інстытута замежных моў. У Пакістане і Эгіпце працаваў у нафтавай кампаніі і на будаўніцтве алюмініевага заводу. Працаваў у Таварыстве сяброўства з замежнымі краінамі ў 1980—1981 гадох.
У 1989 годзе скончыў дыпляматычную акадэмію Міністэрства замежных справаў СССР у Маскве.
Акрамя роднай беларускай мовы, свабодна валодае таксама расейскай, ангельскай і францускай.
Дзяржаўная служба і палітычная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1982—1987 гадох працаваў у Нью-Ёрку ў сакратарыяце ААН. У 1992—1995 гадох узначальваў беларускую дэлегацыю на перамовах па звычайным і ядзерным раззбраеньні з правам подпіса ад імя краіны[3].
У 1993—1995 гадох Андрэй Саньнікаў працаваў дарадчыкам прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у Швайцарыі. У 1995—1996 гадох намесьнік міністра замежных справаў Беларусі. Меў ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Амбасадара. Па словах жонкі францускага амбасадара ў Беларусі Ані Жаліф у яе кнізе «Беларуская прыгода», «быў галоўнай дзейнай асобай у арганізацыі й падрыхтоўцы візыту свайго прэзыдэнта ў Францыю» 11—13 ліпеня 1996 году. Аднак Нацыянальны сход Францыі адмовіўся ўхваліць Дамову аб вайсковай і міжпарлямэнцкай супрацы, падпісаную з францускім прэзыдэнтам Жакам Жыракам. Пазьней Саньнікаў тлумачыў, што меў спадзеў на паварот Лукашэнкі ў бок Эўразьвязу праз наведваньне дэмакратычнай Францыі[4].
У лістападзе 1996 году, напярэдадні рэфэрэндуму, падаў у адстаўку ў знак пратэсту. У лістападзе 1997 году Андрэй Саньнікаў выступіў ініцыятарам «Хартыі’97», стаў міжнародным каардынатарам гэтай грамадзянскай ініцыятывы. У 1998 годзе разам з Генадзем Карпенкам стварыў Кардынацыйную раду дэмакратычных сіл Беларусі.
У 2008 годзе Андрэй Саньнікаў разам зь Віктарам Івашкевічам, Міхасём Марынічам і іншымі палітыкамі стаў ініцыятарам грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь»[5], якая ставіць сваёй мэтай уступ Беларусі ў Эўрапейскі Зьвяз. Увесну 2010 году Саньнікаў у этэры тэлеканала «Белсат» заявіў аб сваім намеры ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах[6].
14 траўня 2011 году судом Партызанскага раёну г. Менску Андрэй Саньнікаў быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўленьня волі[7]. Разам зь ім на працэсе былі асуджаны Ільля Васілевіч, Алег Гнедчык, Фёдар Мірзаянаў і Ўладзімер Яроменка[8].
14 красавіка 2012 году вызвалены з калёніі[9].
Грамадзкая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1998—2002 — рэктар Народнага ўнівэрсытэту, нефармальнага адукацыйна-асьветніцкага праекту.
2005 год — ляўрэат міжнароднай прэміі імя Бруна Крайскага ў галіне абароны правоў чалавека [10].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты, мае двух сыноў. Жонка — беларуская журналістка Ірына Халіп.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Саньнікаў Канстанцін Мікалаевіч. Савецкі Рэжысёр, акцёр і пэдагог, народны артыст БССР // kino-teatr.ru
- ^ Нацыянальны Купалаўскі тэатр // kupala-theatre.by
- ^ Belarus: Problems of Disarmament and Arms Control // Dismantlement and destruction of chemical, nuclear, and conventional weapons, edited by Nancy Turtle Schulte (анг.)
- ^ Сяргей Навумчык. «Дзевяноста шосты». Французы ня слухаюць БНФ і запрашаюць Лукашэнку ў Парыж // Беларуская служба Радыё «Свабода», 6 лістапада 2021 г. Праверана 8 лістапада 2021 г.
- ^ Пра кампанію «Еўрапейская Беларусь» // www.europeanbelarus.org
- ^ Андрэй Саньнікаў: Заходнія крэдыты да народа не даходзяць (Відэа) // Хартыя’97, 5 красавіка 2010 г. Праверана 22 сакавіка 2014 г.
- ^ Саньнікаў асуджаны на 5 гадоў калёніі // Наша Ніва, 14 траўня 2011 г. Праверана 22 сакавіка 2014 г.
- ^ Тыднёвы агляд пасьлявыбарчай сытуацыі ў Беларусі (9-15 траўня) Віцебскі рэгіянальны праваабарончы сайт
- ^ Экс-кандидат в президенты Белоруссии Санников освобожден из колонии
- ^ BRUNO KREISKY PRIZE
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сайт кампаніі «Эўрапейская Беларусь»
- Сайт «Хартыі’97»(недаступная спасылка)
- Андрэй Саньнікаў. Моцная Беларусь для свабодных людзей // Зьвязда : газэта. — 2 сьнежня 2010. — № 232 (26840). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
- Старонка Андрэя Саньнікава на праекце election.in-by.net
|