Віктар Івашкевіч
Віктар Івашкевіч | |
Намесьнік старшыні партыі БНФ | |
---|---|
2007 — 2009 | |
Генэральны сакратар партыі БНФ | |
2003 — 2007 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
21 верасьня 1959 |
Памёр: |
3 кастрычніка 2013 (54 гады) |
Партыя: | БНФ |
Адукацыя: |
Ві́ктар Івашке́віч (21 верасьня 1959, Менск, БССР — 3 кастрычніка 2013) — беларускі палітычны дзяяч, журналіст.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[1]. Напачатку 1980-х гадоў быў актыўным удзельнікам нефармальных аб’яднаньняў «Майстроўня», «Талака». Быў сярод арганізатараў маршу-пратэсту па Дзьвіне супраць будаўніцтва Дзьвінскай ГЭС (1987), экалягічнага маршу па Прыпяці — адной зь першых чарнобыльскіх акцыяў пратэсту (1988), забастоўкі кіроўцаў гарадзкіх аўтобусаў у Менску (1989). З 1988 году — у Беларускім Народным Фронце. Адзін зь ініцыятараў стварэньня страйкамаў у 1991 г.[1] Да 1996 Віктар Івашкевіч быў сакратаром управы БНФ, адказваў за арганізацыю масавых акцыяў і фінансавае забесьпячэньне БНФ. Уваходзіў у групу лідэраў БНФ, якія адкрыта выступілі з крытыкай Зянона Пазьняка на зьезьдзе партыі ў 1999 годзе.
Галоўны рэдактар газэты «Рабочы» (1997—2002 гг.). З 1999 — віцэ-прэзыдэнт Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. У кастрычніку 2002 году быў асуджаны на два гады абмежаваньня волі за публікацыю артыкула «Злодзей павінен сядзець у турме», па абвінавачаньні ў паклёпе на прэзыдэнта[2]. Намесьнік старшыні партыі БНФ у 2007—2009 гадах. На прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году Віктар Івашкевіч зьяўляўся даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты ад «Эўрапейскай Беларусі» Андрэя Саньнікава. Да лютага 2011 зьяўляўся кіраўніком менскай гарадзкой арганізацыі БНФ. Але ў лютым абвясьціў пра сыход з партыі з-за нязгоды з пазыцыяй былога кандыдата ў прэзыдэнты Рыгора Кастусёва[2].
Пахаваны на Паўночных могілках Менску.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Віктар Івашкевіч. palitviazni.info. Праверана 3 кастрычніка 2013 г.
- ^ а б Памёр герой руху за незалежнасць Віктар Івашкевіч. Наша Ніва (03.10.2013). Праверана 3 кастрычніка 2013 г.