Шкілет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шкіле́т (па-грэцку: skeletos) — біялягічная сыстэма, якая забясьпечвае апору жывых арганізмаў. Шкілет жывёлаў можа быць унутраным як у хордавых, гэтак і зьнешнім як у вусякоў, ракападобных. Найбольш складанай зьяўляецца ўнутранная шкілетная сыстэма хрыбетных, бо яна складаецца зь некалькіх розных тыпаў тканкаў, якія вядомыя пад агульнай назвай злучальная тканка. У пераносным сэнсе, шкілет можа датычыцца тэхналёгіі, якая падтрымлівае структуры, такія як будынак.

Тыпы шкілетаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Экзашкілет[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Экзашкілет
Экзашкілет мурашкі

Экзашкілет зьяўляецца зьнешнім відам шкілету, ён маецца ў шматлікіх бесхрыбтовых, ён абараняе мяккія тканкі й органы цела. Некаторыя віды экзашкілету падвяргаюцца пэрыядычнай ліньцы ў выніку росту цела жывёлы, як гэта мае месца ў многіх суставаногіх у тым ліку вусякоў і ракападобных. Экзашкілет складаецца з розных матэрыялаў, як то хітыну (у суставаногіх), кальцавых злучэньняў (у каралавых і малюскаў) і сылікату (для дыятамавых і радыёлырыяў).

Экзашкілет вусякоў забясьпечвае ня толькі абарону, але й служыць у якасьці паверхні прыхільнасьці для цягліцаў, як абарона ад высыханьня й як орган пачуцьцяў дзеля ўзаемадзеяньня з навакольным асяродзьдзем. Ракаўка малюскаў таксама выконвае ўсе гэтыя функцыі, акрамя таго, што яна не зьяўляецца органам пачуцьцяў.

Зьнешні шкілет можа быць вельмі цяжкім у параўнаньні з агульнай масай жывёлы, таму такія шкілеты ў жывёлаў, які жывуць на сушы, у асноўным адносна невялікія. Некалькі вялікіх водных жывёлаў могуць утрымліваць экзашкілет, бо ягоная вага пад вадой значна меншая. Паўднёвыя гіганцкія малюскі, віды вельмі вялікіх малюскаў у Ціхім акіяне, маюць абалонку, якая зьяўляецца вельмі масіўнай. Syrinx aruanus зьяўляецца адным зь відаў марскіх сьлімакоў зь вельмі вялікай ракавінай.

Эндашкілет[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Эндашкілет

Эндашкілет зьяўляецца ўнутранай апорнай канструкцыяй жывёлаў, якая складаецца зь мінэралізаванай тканкі й зьяўляецца тыповым для хрыбетных. Эндашкілеты адрозьніваюцца адзін ад аднаго паводле складанасьці ад функцыянаваньня выключна для падтрымкі цела (як у выпадку з губкамі) да выкарыстаньня ў якасьці апоры да мацаваньня цягліцаў і мэханізмаў перадачы цягліцавай сілы. Сапраўдныя эндашкілеты зьяўляюцца вытворнымі ад мэзадэрмальнай тканкі. Такі шкілет прысутнічае ў іголкаваскурых і хордавых.

Элястычны шкілет[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Элястычныя шкілеты маюць магчымасьць часова зьмяняць сваю форму, такім чынам, калі да шкілетавай структуры прыкладваецца напружаньне, ён дэфармуецца, а затым вяртаецца да сваёй першапачатковай формы. Такія шкілеты маюць месца ў некаторых бесхрыбтовых, як то мэдузы. Элястычныя шкілеты, як правіла, зьмяняюць сваю форму праз скарачэньне цягліцаў, а пры іхным разьняволеньні шкілет вяртаецца да сваёй першапачатковай формы. Такія шкілеты могуць складацца з храсткоў, але большасьць элястычных шкілетаў утвараюцца з сумесі бялкоў, поліцукрыдаў і вады[1]. Для атрыманьня дадатковай абароны элястычныя каркасы могуць быць умацаваныя з дапамогай цьвёрдых шкілетаў. Арганізмы, якія маюць элястычныя шкілеты, як правіла, жывуць у вадзе, якая падтрымлівае структуру цела ў адсутнасьці больш цьвёрдага шкілету[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Barnes, Edward E.; Fox, Richard S.; Barnes, Robert D. (2003). «Invertebrate zoology: a functional evolutionary approach» (7. ed.). Belmont, Calif. [u.a.]: Thomson, Brooks/Cole. ISBN 0-03-025982-7.
  2. ^ Pechenik, Jan A. (2015). «Biology of the Invertebrates» (7th ed.). New York: McGraw-Hill Education. ISBN 978-0-07-352418-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шкілетсховішча мультымэдыйных матэрыялаў