Хрыбетнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хрыбетнік чалавека

Хрыбетнік[1] або хрыбет (па-лацінску: Columna vertebralis) — апорны элемэнт шкілета ў пазваночных жывёлаў.

Паводле будовы пазванкоў і характару сучляняемых зь імі элемэнтаў хрыбетнік падзяляюць на аддзелы. У рыбаў хрыбетнік адносна просты і складаецца з двух аддзелаў (тулаўнага і хваставога). У чалавека хрыбетнік складаецца з 32—34 пазванкоў — 7 шыйных, 12 грудных, 5 паясьнічных, 5 крыжавых і 3—5 копчыкавых. Найбольш масіўныя зь іх знаходзяцца ў паясьнічным аддзеле.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ у адпаведнасьці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.725.