Бубенная балонка
Выгляд
Бубенная балонка (па-лацінску: membrana tympani) — тонкая, непранікальная для паветра й вадкасьці мэмбрана, якая падзяляе вонкавае й сярэдняе вуха. Служыць для перадачы гукавых ваганьняў ува ўнутранае вуха, а таксама перашкаджае трапленьню ў бубенную паражніну іншародных целаў.
Маецца ў наземных хрыбетных (за выключэньнем хвастатых і бязногіх земнаводных). У людзей разьмешчана ў глыбіні вонкавага слыхавога праходу. Інэрвуецца галінамі бубеннага нэрва, якая ў сваю чаргу зьяўляецца галіной языкаглоткавай.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бубенная балонка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Дыяграма Вуха. Georgia State University