Касьцявыя рыбы
Выгляд
| Касцявыя рыбы | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Падцарства | Эўмэтазоі |
| Разьдзел | Білятэральныя |
| Падразьдзел | Другаснаротыя |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Надкляса | Рыбы |
| Кляса | Касьцявыя рыбы |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Osteichthyes | |
Касьцявыя рыбы (Osteichthyes) — кляса водных хрыбетных.
Падзяляецца на 2 падклясы: прамянёвапёрыя (Actinopterygii) і лопасьцевапёрыя (Sarcopterygii), 11 надатрадаў, 38 атрадаў, каля 20 тыс. відаў. Зьявіліся ў канцы сылюру (каля 410 млн гадоў назад). У сучаснай іхтыяфаўне прэсных і марскіх вадаёмаў складаюць больш за 96 % відаў, на Беларусі 58 відаў.[1]
Даўжыня ад 7 мм (некаторыя бычкі) да 7 м (бялуга), маса да 1,5 т. Маюць унутраны касьцявы шкілет і акасьцяненьні ў вонкавым шкілеце; луска пласьціністая, касьцявая.
Дыханьне шчэлепнае, зрэдку лёгачнае (у дваякадыхальных). Апладненьне вонкавае, зрэдку ўнутранае.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ БелЭн у 18 т. Т.8.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Касьцявыя рыбы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |